Вы тут

Уладзімір Макей. Якім мы яго ведалі?


Сэрца міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Уладзіміравіча Макея перастала біцца 26 лістапада. Раптам! Нішто не прадвяшчала такога трагічнага заканчэння тыдня, на працягу якога кіраўнік знешнепалітычнага ведамства быў заняты тым, чым заўсёды — сустрэчамі, паездкамі, візітамі. Але потым абавязкова дадому — на радзіму, да сям’і і блізкіх, піша БелТА.


Цяпер яго зямны шлях завершаны, і ён назаўжды застанецца ў роднай Беларусі. Як і памяць аб ім і яго справах.

Без Уладзіміра Макея складана ўявіць твар сучаснай Беларусі. На розных высокіх пасадах побач з кіраўніком дзяржавы ён аддаваў усяго сябе. Паклаў веды, вопыт і вялікую частку жыцця на алтар будаўніцтва моцнай суверэннай краіны. Таму і быў у ліку доўгажыхароў на палітычным Алімпе, карыстаўся ўсеагульнай заслужанай і шчырай павагай. Як з боку сяброў, так і апанентаў.

Смерць — гэта заўсёды боль, узрушэнне і смутак. І, калі гэта здараецца, яна забірае зусім не аднаго чалавека. Не стала выбітнага дзяржаўнага дзеяча, прафесійнага міністра, таленавітага і віртуознага дыпламата, сапраўднага патрыёта, надзейнага сябра і калегі, добрага сем’яніна, любячага бацькі і мужа... Спіс можна працягваць. У асобе Уладзіміра Макея мы разам страцілі ўсіх гэтых людзей.

Кожны будзе памятаць яго па-свойму. Не будзем гаварыць за ўсіх, але што тычыцца кантактаў з журналістамі, Уладзімір Уладзіміравіч заўсёды быў максімальна адкрыты і добразычлівы. Часта любіў пагутарыць дзесьці ў кулуарах «на нагах», часам не пад запіс распавядаючы пра тонкія моманты працэсаў, якія адбываюцца.

Хоць, вядома, даходзіла інфармацыя, што ў зносінах з падначаленымі Уладзімір Макей быў вельмі патрабавальны. Як гаворыцца, суровы, але справядлівы. А як інакш? Паміж сабой яны часта называлі яго проста і коратка — ВВ. Але, нягледзячы на лаканічнасць, гэта заўсёды гучала трохі таямніча і ў тым ліку мела немалы дысцыплінуючы эфект.

Зусім іншы бок жыцця — сям’я. Пры ўсёй публічнасці працы і самога Уладзіміра Макея, і яго жонкі — актрысы, а цяпер кіраўніка Тэатра юнага гледача Веры Паляковай-Макей — складвалася адчуванне, што да гэтага маленькага свету яны ставіліся вельмі трапятліва, у асноўным захоўвалі для сябе і родных. Але нават пры гэтым нельга было не заўважыць асаблівых адносін, хай і па рэдкім, але вельмі цёплым сямейным фота ў сацыяльных сетках, сумесным выхадам у свет.

Давайце разам успомнім некаторыя моманты з жыцця гэтага вялікага чалавека — такога рознага і шматграннага, але адзінага і непаўторнага — Уладзіміра Макея.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.