Вы тут

Кантакт-цэнтр сацыяльных паслуг адкрыецца ў Мінску 1 снежня


Кантакт-цэнтр дзяржаўных сацыяльных паслуг адкрыецца ў Мінску 1 снежня, паведамляе «Мінск-Навіны» са спасылкай на Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.


Ён будзе працаваць на базе Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей.

Як адзначылі ў Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, праект накіраваны на эфектыўнае і якаснае ўзаемадзеянне мінчан з арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі. Дзякуючы кантакт-цэнтру, адзіны нумар тэлефона якога 139, гараджане змогуць аператыўна і дакладна атрымліваць інфармацыю аб рабоце тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, стацыянарных устаноў, аб аказанні сацыяльных паслуг, выплатах дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі і прадастаўленні іншых сацыяльных гарантый.

Кантакт-цэнтр будзе працаваць па буднях з 8:00 да 20:00. Адзіны нумар тэлефона для абанентаў стацыянарнай і сотавай сувязі — 139.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».