Вы тут

Акцыя па бясплатным прававым кансультаванні пройдзе 29 лістапада — 2 снежня ў Беларусі


Рэспубліканская дабрачынная акцыя па бясплатным прававым кансультаванні пройдзе 29 лістапада — 2 снежня напярэдадні Дня юрыста, паведамляе БелТА.


Напрыклад, у Мінску 1 снежня з 10.00 да 13.00 галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама правядзе бясплатнае кансультаванне грамадзян у фармаце прамых тэлефонных ліній. Па тэлефонах, пазначаных на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, натарыусы, адвакаты, работнікі органаў ЗАГС, а таксама прадстаўнік упраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама адкажуць на пытанні прававой тэматыкі.

Акрамя гэтага, 2 снежня ўдзел у акцыі прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны. На працягу рабочага дня, звярнуўшыся асабіста або патэлефанаваўшы, жыхары і госці Беларусі змогуць атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса. Спецыялісты дадуць адказы на пытанні, якія датычацца ў тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомай маёмасці і г. д.

Бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных правядуць 2 снежня і адвакаты Беларусі. Малазабяспечаныя грамадзяне змогуць атрымаць юрыдычную кансультацыю ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага і іншага права.

Падрабязней з інфармацыяй аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне можна будзе азнаёміцца на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.

Акрамя таго, прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі 1 снежня з удзелам адвакатаў, натарыусаў, работнікаў органаў ЗАГСа з 12.00 да 15.00 будуць бясплатна кансультаваць на ніжнім узроўні гандлёвага цэнтра «Сталіца».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».