Вы тут

Беларус першая зорка матчу. Дубль Шаранговіча дапамог «Нью-Джэрсі» перамагчы «Нью-Ёрк Рэйнджэрс»


Беларускі форвард «Нью-Джэрсі Дэвілз» Ягор Шаранговіч прызнаны першай зоркай пераможнага гасцявога паядынку з «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» у рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.


Мінулай ноччу на лёдзе легендарнай арэны «Мэдысан-Сквер Гардэн» хакеісты «Нью-Джэрсі» саступалі гаспадарам 0:2, аднак потым здолелі здзейсніць камбэк і дамагліся валявой перамогі з вынікам 5: 3. На 14-й хвіліне гульні Шаранговіч зрабіў лік 2:2, а за 16 секунд да заканчэння трэцяга перыяду паставіў апошнюю кропку, паразіўшы пустыя вароты сапернікаў. У гэтай сустрэчы Ягор Шаранговіч знаходзіўся на лёдзе 13 хвілін, нанёс два дакладныя кідкі і пры паказчыку карыснасці «+1» стаў найлепшым гульцом сустрэчы. Пасля 23 праведзеных гульняў у актыве беларускага нападніка 14 (8+6) бамбардзірскіх ачкоў.

Для «Д’яблаў» гэта дзясятая запар выязная Вікторыя, што з’яўляецца паўторам рэкорду каманды, які быў усталяваны 11 гадоў таму. Цяпер «Нью-Джэрсі» узначальваюць турнірную табліцу Усходняй канферэнцыі НХЛ, набраўшы 38 ачкоў, на два балы адстае"Бостан Бруінз«. У пятніцу, 2 снежня, хакеісты «Нью-Джэрсі Дэвілз» прымуць на сваёй арэне «Нэшвіл Предаторз», які займае 12-е месца ў Заходняй канферэнцыі, набраўшы 20 ачкоў у 20 праведзеных сустрэчах.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.