Вы тут

Двое жыхароў Оршы спалілі аўтамабіль знаёмага


Аўтамабіль «Ніва Шэўрале» быў прыпаркаваны ў двары прыватнага дома і загарэўся позняй ноччу. У выніку пажару транспартны сродак быў цалкам знішчаны. Сума ўрону склала 25 тысяч рублёў. Як устанавілі эксперты, полымя ўзнікла не выпадкова, а з-за падпалу, паведамляе падрабязнасці УУС Віцебскага аблвыканкама.


Пошукамі начных піраманаў заняліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС, а таксама іх мясцовыя калегі. У выніку карпатлівай работы міліцыянерамі былі ўстаноўлены двое падазраваных у здзяйсненні злачынства. Імі аказаліся непрацуючыя мужчыны. Адзін з іх — 37-гадовы жыхар райцэнтра, а другі з Горацкага раёна, яму 52 гады.

Высветліліся і абставіны здарэння. Зламыснікі распівалі спіртное, калі падчас застолля гаворка зайшла аб агульным знаёмым. Прыяцелі вырашылі, што той вядзе непрыстойны лад жыцця і яго трэба за гэта пакараць. Разам яны прыйшлі да дома пацярпелага і пералезлі цераз плот.

Выявіўшы аўтамабіль, аршанец падпаліў яго і з прыяцелем пакінуў месца здарэння. За свой учынак мужчынам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення свабоды. Распачата крымінальная справа за наўмыснае знішчэнне чужой маёмасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?