Вы тут

Луцкі аб патрыятычным выхаванні: павінна быць сістэмная работа на ўсіх узроўнях


Работа па патрыятычным выхаванні насельніцтва, і перш за ўсё моладзі, павінна быць сістэмнай на ўсіх узроўнях. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі перад пасяджэннем Рэспубліканскага міжведамаснага каардынацыйнага савета па патрыятычным выхаванні насельніцтва Беларусі, перадае БелТА.


«Гэта работа не павінна быць дыскрэтнай: там сустрэліся, там нешта правялі. Трэба адладзіць работу па ўсіх напрамках у рэгіёнах, навучальных установах. Таму сёння такая вялікая колькасць людзей прысутнічае (на пасяджэнні. — Заўвага БелТА) і такое шырокае прадстаўніцтва ў каардынацыйным савеце. Новыя падыходы — у сістэмнасці», — сказаў Ігар Луцкі, адказваючы на пытанне, якія новыя падыходы варта прымяняць у выхаванні моладзі.

Паводле слоў намесніка кіраўніка Адміністрацыі, «усё павінна працаваць як гадзіннік». У прыватнасці, парадак павінен быць у сістэме адукацыі, выхаваўчай практыцы, асаблівую ўвагу варта ўдзяляць ваенна-патрыятычнаму выхаванню. «Павінен сказаць, што ў пэўны перыяд больш увагі мы ўдзялялі якасці жыцця, але тэма нацыянальных традыцый, тэма духоўнасці вельмі моцна і сур’ёзна звязана з патрыятызмам. На гэтым этапе нам важна не ўпусціць гэты момант і ўдзяліць яму ўвагу», — падкрэсліў Ігар Луцкі.

Ён заўважыў, што патрыятызм — маральная катэгорыя, і на гэты момант яна вельмі сур’ёзна выпрабоўваецца. Тэма патрыятызму не зацыкліваецца толькі на моладзі, хоць на гэты момант менавіта моладзь — слабаабароненая катэгорыя, якая можа падпасці пад уплыў інфармацыйных, гібрыдных войнаў. Таму, як лічыць Ігар Луцкі, выхоўваць патрыятызм трэба з самага дзяцінства, з дзіцячых дашкольных устаноў.

«Мы можам шмат рабіць, але не разумець, ці дасягаем выніку. Важна гаварыць аб крытэрыях ацэнкі. Таму сёння мы будзем весці размову аб многіх рэчах, якія ўплываюць на наша насельніцтва, на яго стаўленне да Радзімы. Прычым гаворым аб выхаванні не толькі моладзі, але і насельніцтва краіны ў цэлым», — адзначыў ён.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ўпэўнены, што міжведамасны савет дазваляе разглядаць шырокі спектр праблем, якія датычацца патрыятызму.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.