Вы тут

Мінск. Прыкметы навагодняга свята. Фотарэпартаж


Да новага 2023 года застаўся адзін месяц, але ўсюды ўжо пачалі з’яўляцца яго святочныя прыкметы. Першая з іх, безумоўна, навагоднія елкі. Некалькі з іх ужо сёння можна пабачыць на галоўным праспекце Мінска. 


Побач з зялёнай лясной прыгажуняй сёлета абавязкова прысутнічае вясёлае вушастае трусяня (сімвал наступнага года згодна ўсходняга календара). Безліч такіх гарэзлівых фігурак мы бачым на вітрынах магазінаў, на першых маляўнічых пано, на віншавальных паштоўках... Дарэчы, перад ззяючым святочнымі агнямі ЦУМам пакупнікоў сустракаюць такія ж вясёлыя трусяняткі. Зразумела, сярод першых сімвалаў навагодняга ўбранства ёсць і сняжынкі — балазе, першы снег сёлета не прымусіў сябе чакаць.

Сіноптыкі са звычайнай верагоднасцю абяцаюць у навагоднія дні маразы, а мінчане, занятыя цяпер упрыгожваннем горада, кажуць упэўнена: Мінск будзе выглядаць па-святочнаму за два тыдні да свята.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Культура

Класіка ў новым фармаце

Класіка ў новым фармаце

Што падрыхтавала выдавецтва «Мастацкая літаратура» да кніжнай выставы-кірмашу.  

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.