Вы тут

Дзень нацыянальных культур пройдзе ў БДУ заўтра


Наведаць мерапрыемства, якое пройдзе ў Ліцэі БДУ (пачатак у 15.00) могуць усе ахвотныя. Уваход свабодны. Арганізатарамі фестывалю выступаюць Савет зямляцтваў, упраўленні па справах культуры і выхаваўчай рабоце з моладдзю БДУ.


Гэта падзея прымеркавана да Дня заснавання Савета зямляцтваў універсітэта.

Удзельнікамі маштабнага мерапрыемства стануць каля 200 замежных студэнтаў з БДУ і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта: прадстаўнікі Азербайджана, Палестыны, Кітая, Таджыкістана, Узбекістана і Туркменістана. На ўрачыстасць запрошана таксама кіраўніцтва БДУ.

На тэматычных пляцоўках можна будзе ўбачыць творы мастацтваў і літаратуры, народныя касцюмы і ўпрыгажэнні, прадметы побыту, а таксама пакаштаваць нацыянальныя стравы. Усе ахвотныя змогуць наведаць майстар-класы па харэаграфічным мастацтве.

Таксама прадстаўнікі Беларуска-кітайскага медыяцэнтра факультэта журналістыкі правядуць выставу чайнага мастацтва, дзе раскажуць пра атрыбуты і асаблівасці кітайскага рытуалу чаявання.

Акрамя таго будзе працаваць тэматычная пляцоўка, прысвечаная беларускай культуры. Фундаментальная бібліятэка БДУ ладзіць выставу рэдкіх кніг. Сярод экспанатаў «Гісторыя беларускага мастацтва», «Слуцкія паясы», «Беларускі арнамент», «Лялькі» і іншыя. Дапоўняць кніжную экспазіцыю ўзоры этналагічнага музея гістарычнага факультэта: ручнікі, маслабойка, лапці, самавар...

Савет зямляцтваў быў створаны ў БДУ ў 2010 годзе і з’яўляецца органам студэнцкага самакіравання замежных студэнтаў. У яго састаў уваходзяць восем нацыянальных зямляцтваў: Азербайджана, Казахстана, Кітая, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і краін Афрыкі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.