Вы тут

Магілёўцаў запрашаюць паўдзельнічаць у навагоднім аўтапарадзе


Магілёўцаў запрашаюць прыняць удзел у навагоднім аўтапарадзе «За рулём Дзед Мароз». Маляўнічае і незвычайнае свята плануецца правесці ў абласным цэнтры 17 снежня, распавялі БелТА ў Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу.


Удзел у аўтапарадзе можа прыняць кожны. Для гэтага неабходна мець уласны транспартны сродак, зрабіць навагодні эскіз яго афармлення і падаць адпаведную заяўку на ўдзел да 10 снежня па электронным адрасе: gckmog@mail.ru. Арганізатары прапануюць упрыгожыць машыны мішурой, гірляндамі, ёлачнымі цацкамі і іншымі атрыбутамі свята.

Навагодняя аўтакалона праедзе па вул. Першамайскай. Старт будзе дадзены ў галоўнай абласной ёлкі, размешчанай на плошчы Леніна, фінішуе працэсія ў парку Падніколле ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза. Пачатак мерапрыемства запланавана на 12.00.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.