Сальда знешняга гандлю Беларусі ў 2023 годзе прагназуецца станоўчым у памеры $1,6 млрд. Аб гэтым гаворыцца ў зацверджаных Указам Прэзідэнта асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі на 2023 год, паведамляе БелТА.
«Ва ўмовах запланаванага перааснашчэння дзеючых і стварэння новых вытворчасцей чакаецца павелічэнне патрэбы ў імпартных інвестыцыйных таварах, што будзе аказваць уплыў на стан знешняга гандлю і плацежнага балансу ў цэлым. У 2023 годзе сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі прагназуецца станоўчым у памеры $1,6 млрд. Прадугледжанае паступленне знешніх фінансавых рэсурсаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў будзе спрыяць падтрыманню збалансаванасці плацежнага балансу», — гаворыцца ў дакуменце.
У ім таксама адзначаецца, што ў 2023 годзе эканоміка Беларусі працягне функцыянаваць у складаных знешнеэканамічных умовах. Чакаецца захаванне санкцыйных абмежаванняў, павышанага знешняга інфляцыйнага фону, а таксама запаволенне росту сусветнай эканомікі. У мэтах мінімізацыі негатыўнага ўплыву знешніх фактараў дзяржаўная эканамічная палітыка будзе накіравана на пераарыентацыю экспартных патокаў і пабудову новых транспартна-лагістычных маршрутаў, развіццё вытворчай кааперацыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза, рэалізацыю праграм па імпартазамяшчэнні, перабудову сістэмы разлікаў.
У якасці мэтавых параметраў прагнозу сацыяльна — эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2023 год вызначаны рост валавога ўнутранага прадукту ў супастаўных цэнах на ўзроўні 103,8%, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва — 104,1%, інвестыцый у асноўны капітал у супастаўных цэнах-122,3%, экспарту тавараў і паслуг на ўзроўні 105,5%.
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.