Вы тут

Лукашэнка: асабовы склад Мінскай ваеннай камендатуры дэманструе бездакорную дысцыпліну і вывучку


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў Мінскай ваеннай камендатуры са 105-годдзем яе ўтварэння, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара. 


«Народжаная ў бурныя рэвалюцыйныя дні 1917 года, ваша воінская часць заўсёды стаяла на варце грамадскага парадку і законнасці. Так было і ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, так адбываецца і цяпер. Пры гэтым, вырашаючы цэлы спектр складаных задач, у тым ліку і па забеспячэнні буйных значных грамадска-палітычных мерапрыемстваў, асабовы склад Мінскай ваеннай камендатуры нязменна дэманструе ўзоры бездакорнай дысцыпліны і высокай прафесійнай вывучкі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы назваў візітнай карткай камендатуры і Узброеных Сіл у цэлым роту ганаровай варты: «Праслаўленае падраздзяленне вядома далёка за межамі нашай краіны, і кожнае яго публічнае выступленне ператвараецца ў яркае, запамінальнае відовішча, выклікаючы ва ўсіх нас пачуцці захаплення і гонару».

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў асабоваму складу і ветэранам Мінскай ваеннай камендатуры за ратную працу і пажадаў ім моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у службе.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».