Вы тут

Даступнае асяроддзе, праца і навучанне


Плануецца, што да 2025 года каля 8 тысяч аб’ектаў у Беларусі стануць цалкам даступнымі для людзей з інваліднасцю. Пра гэта расказала намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка. Сёння даступнымі з’яўляецца каля 18 % аб’ектаў. 


Даступнае асяроддзе

— Кожны пяты аб’ект цалкам даступны. Канешне, гэта не вельмі вялікая лічба, але тут мы яшчэ ў пачатку шляху. Замацаванне гэтых лічбаў на заканадаўчым узроўні стане дарожнай картай найперш для мясцовых улад па больш актыўнаму рашэнні гэтых пытанняў, — падкрэсліла намеснік міністра.

Марына Арцёменка таксама адзначыла, што з 2025 года запрацуе аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма па ўліку адступнасці аб’ектаў, што дазволіць стварыць маршрутны гід для асоб з інваліднасцю, каб павысіць іх мабільнасць. 

Варта сказаць, што сёння пад даступным асяроддзем для інвалідаў маецца на ўвазе не толькі адсутнасць перашкод для вазочнікаў, але і для людзей з парушэннем зроку, слыху. У Беларусі больш за 10 тысяч інвалідаў маюць парушэнні слыху, больш за 25 тысяч — інваліды па зроку, а больш 50 тысяч чалавек — людзі з інтэлектуальнымі парушэннямі. 

Каля 6 мільярдаў — на пенсіі і дапамогі

У цэлым жа ў нашай краіне людзі з інваліднасцю складаюць 6% насельніцтва, а гэта больш за 530 тысяч чалавек. Праводзіцца сістэмная палітыка па іх падтрымцы і рэабілітацыі. 

— Сёння падтрымку інвалідаў мы разглядаем не толькі як матэрыяльную, а як неабходнасць стварэння інклюзіўнага ўніверсальнага асяроддзя, дзе кожны чалавек з інваліднасцю мог бы рэалізаваць свой патэнцыял, — адзначыла Марына Арцёменка. 

У якасці матэрыяльнай падтрымкі інваліды атырмліваюць пенсіі, дапамогі, санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, а таксама сацыяльная дапамогі на набыццё сродкаў гігіены. За мунулы і 9 месяцаў бягучага года на гэтыя мэты накіравана каля 6 мільярдаў рублёў. 

Новыя цэнтры для інвалідаў

30 чэрвеня гэтага года прыняты Закон «Аб правах інвалідаў і сацыяльнай інтэграцыі», які ўступае ў сілу ў студзені наступнага года. Ён прадугледжвае шэраг навацый. Сярод іх стварэнне новага для сістэмы сацыяльнага абслугоўвання тыпу ўстаноў — цэнтраў сацыяльнай абілітацыі і рэабілітацыі. Іх задача — навучанне сацыяльна-бытавым навыкам, карыстанню тэхнічнымі сродкамі, камунікацыі ў прасторы і з людзьмі. 

— Будаўніцтва асобных цэнтраў — дастаткова затратна для бюджэту, таму закон прадугледжвае стварэнне аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі на базе дамоў-інтэрнатаў. Там ёсць навучаны персанал і неабходная матэрыяльна-тэхнічная база, а таксама маецца магчымасць улічыць запросы той мэтавай групы, якая жыве на гэтай тэрыторыі, — расказала намеснік міністра. 

Практыка функцыянавання такіх аддзяленняў ужо ёсць. У Віцебскім доме-інтэрнаце паспяхова працуе аддзяленне рэабілітацыі для людзей з парушэннямі зроку і інвалідаў-вазочнікаў. У планах адкрыць аддзяленне для людзей з парушэннямі слыху. 

Новы закон прадаставіць права інвалідам самім набываць сродкі рэабілітацыі, затраты на якія пасля будуць кампенсаваны дзяржавай. Такіх сродкаў 10, найперш гэта тэхнічныя сродкі, супрацьпролежневыя матрасы і прыстасаванні, якія неабходныя ў быту. 

Занятасць: уводзіцца кваціраванне працоўных месцаў

Адным з важны накірунакаў, адлюстраваных у новым законе з’ўляецца занятасць. Амаль палова інвалідаў — людзі працаздольнаша ўзросту. І каля 120 тысяч маюць паказанні да працы. Але працуе толькі каля 60% (66 тысяч чалавек).

— Безумоўна, мы разумеем, што людзям з інваліднасцю няпроста канкурыраваць на рынку працы. Таму для прадпрыемтсваў, якія прымяняюць працу інвалідаў, прымяняюць розныя прэферэнцыі, льготы. Новы закон прадугледжвае такі інавацыйны механізм, як кваціраванне працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю. Ён атрымае свае далейшае развіццё ў межах Закона аб занятасці, які пачне функцыянаваць з 2025 года, — расказала Марына Арцёменка. — Акрамя таго, павялічаны тэрмін адаптацыі да працоўнай дзейнасці для інвалідаў з інтэлектуальнымі парушэннямі. Раней ён складаў да году, цяпер — да двух.

Пры таварыствах інвалідаў працуе 79 прадпрыемстваў, і больш 50% іх работнікаў — людзі з інваліднасцю. 

Вольны час і развіццё навыкаў

Ёсць шэраг навацый і развіцці сістэмы сацыяльнага абслугоўвання. Сёння сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, бясплатна прадастаўляюцца паслугі нянькі (калі дзеці да 18 гадоў на надомным навучанні), таксама паслугі сацыяльнай перадышкі. 

Для маладых інвалідаў функцыянуе 162 аддзяленні дзённага прабывання, дзе арганізуецца іх вольны час, адбываецца навучанне навыкам кантактавання і сацыялізацыя. Іх наведвае каля 7 тысяч чалавек. Для развіцця працоўных навыкаў дзейнічае 325 рэабілітацыйна-працоўных майстэрняў, а таксама больш за 360 гурткоў і клубаў па інтарэсах. 

Новы закон прадугледжвае прадастаўленне паслугі персанальнага асістэнта. Ён будзе суправаджаць чалавека з інваліднасцю ў паліклініку, службу занятасці, дапамагаць са складаннем дакументаў, рэзюмэ і інш. 

Больш за 70% дзяцей з асаблівасцямі вучацца ў інтэгрыраваных класах

Як расказала галоўны спецыяліст ўпраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Алена Муліца, у Беларусі ўжо 25 гадоў развіваецца сістэма інтэгрыраванай адукацыі. Ва ўмовах інтэгрыраваных класаў і груп атрымлівае адукацыю каля 70% дзяцей з асаблівасцямі. 

Усяго ў краіне больш за 176 тысяч дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, з іх 14,7 тысяч маюць інваліднасць. Доля дзяцей з асаблівасцямі складае 9,5%.

Акрамя інтэгрыраваных класаў ёсць і спецыялізаваныя ўстановы адукацыі для дзяцей з асаблівасцямі. Гэта 48 спецыялізаваных дзіцячых садкоў і столькі ж школ. Акрамя таго, у Беларусі працуе 141 карэкцыйна-развівальны цэнтр. 

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?