Вы тут

Наталля Качанава правяла сустрэчу з паслом Кубы


У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча Наталлі Качанавай з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Куба ў Беларусі Санцьяга Перасам Бенітэсам. У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Кубы ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай галінах. 


Фота: БелТА

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што паміж краінамі складваюцца добрыя адносіны, якія прайшлі праверку часам:

— Безумоўна, у гэтым вялікая заслуга кіраўнікоў нашых краін. Сёння мы разумеем, што Куба і Беларусь — суверэнныя дзяржавы, якія развіваюцца ў адпаведнасці са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі. Той санкцыйны ціск, які аказваецца на Кубу і Беларусь, неправамерны і неапраўданы, таму што умяшальніцтва ва ўнутраныя справы — недапушчальна. Мы заўсёды стаялі на гэтай пазіцыі: кожная краіна суверэнная і мае права развівацца так, як лічыць патрэбным у адпаведнасці са сваімі нацыяльнальнымі інтарэсамі, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Тым важней тое супрацоўніцтва, якое складваецца паміж нашымі краінамі: мы разумеем, што заўсёды падтрымлівалі адзін аднаго, асабліва на міжнародных пляцоўках. 

Наталля Качанава скіравала ўвагу на плённасць узаемаадносін Беларусі і Кубы па ўсіх напрамках: 

— Зроблена ўжо шмат, але трэба зрабіць яшчэ больш. Сёння мы бачым адразу некалькі напрамкаў для супрацоўніцтва: гэта і гуманітарная галіна, навука, адукацыя, культура. Канешне, для нас як для парламентарыяў, вельмі важна ўзаемадзеянне ў рамках парламенцкага накірунку. Спадзяюся, што мемарандум аб супрацоўніцтве, які мы плануем падпісаць у хуткім часе, прыдасць новы імпульс. 

У сваю чаргу кубінскі дыпламат адзначыў трываласць і ўзорнасць адносін паміж краінамі: 

— Нашы ўзаемаадносіны заснаваны на даверы — яны правераны часам. Сапраўды, мы супадаем па многіх міжнародных пытаннях. Я лічу, што Беларусь — гэта ўзор для іншых краін. Вашы дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, арганізацыі грамадства — гэта трэба вывучаць і браць прыклады з беларускай мадэлі. 

Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што краіны маюць добры патэнцыял для супрацоўніцтва, а таксама пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Як падкрэсліў член Савета Рэспублікі Валерый Гайдукевіч, супрацоўніцтва з Кубай будзе паспяхова працягвацца: 

— Падчас сустрэчы Наталля Іванаўна скіравала ўвагу на тое, для ўдзелу ў сустрэчах трэба прыцягваць моладзь і рабіць на яе стаўку. За моладдзю будучыня, таму сяброўства паміж беларускімі і кубінскімі маладымі людзьмі стане добрай падмогай у пабудове нашых зносін. 

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бутэляваная, калодзежная, з-пад крана… Як у краіне вырашаюць праблему чыстай пітной вады

Бутэляваная, калодзежная, з-пад крана… Як у краіне вырашаюць праблему чыстай пітной вады

Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.

Эканоміка

Разумныя грошы. Крэдыты сталі больш даступнымі, а стаўкі па дэпазітах — ніжэйшымі

Разумныя грошы. Крэдыты сталі больш даступнымі, а стаўкі па дэпазітах — ніжэйшымі

Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.

Грамадства

Яраслаў Іваноў: Падчас «Студэнта года» я прайшоў каласальны шлях

Яраслаў Іваноў: Падчас «Студэнта года» я прайшоў каласальны шлях

Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​