Вы тут

І рэжысёры, і сцэнарысты, і акцёры...


Як расказалі ў прэс-службе Медыяцэнтра БНТУ, сёлета ён аб'яднаў творчыя каманды і індывідуальных аўтараў з 22 устаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны. Усяго для ўдзелу ў конкурснай праграме было даслана больш за 120 работ.


Фота Медыяцэнтра БНТУ.

Ацэньвалі іх прафесіяналы высокага класа: акцёр, рэжысёр, сцэнарыст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, дэкан факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання, мастацкі кіраўнік творчай майстэрні рэжысуры ТБ, акадэмік Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё Павел Іваноў (старшыня журы), актрыса тэатра, кіно і тэлебачання Алеся Пухавая, кінааператар, кінарэжысёр, дацэнт кафедры кінааператарства Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Пётр Крывастаненка.

Вынікі XVІ Міжвузаўскага конкурсу студэнцкіх фільмаў «ВідэаРадыус БНТУ — 2022» выглядаюць наступным чынам. Лаўрэатам ІІІ ступені стаў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт за цыкл промаролікаў пра ВНУ. Лаўрэатам ІІ ступені — творчая каманда Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокага (за цыкл анімацыйных фільмаў). Лаўрэатам І ступені — творчая каманда Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі.

Спецыяльным дыпломам журы за цыкл замалёвак была адзначана творчая студыя «Погляд» Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

Пераможцамі ў асобных намінацыях сталі: «За стыль» — фільм «Гёрлы» рэжысёра Мікіты Захарчука (Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт); «Актуальнасць выбранай тэмы» — фільм «Пластык» рэжысёра Юліі Ралянок (Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава); «За духоўнасць» (у рамках Года гістарычнай памяці) — відэафільм «Памяць» рэжысёра Аляксандра Піваварава (Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі); «Найлепшая рэжысура» і «Найлепшы акцёрскі састаў» — фільм «Халява, прыйдзі, або Прыгоды Толіка ў інтэрнаце № 4» рэжысёра Ціхана Канановіча (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі); «Найлепшы рэпартаж» — аўтапрабег «Дарогамі вайны — дарогамі Перамогі» рэжысёра Аляксандра Гергаева (Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава); «Налепшы промаролік» — відэаролік «Баявы разлік — 2022» рэжысёра Рамана Казлова (Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь); «Найлепшая відэавізітоўка» — відэаролік «Прыгажосць майго жыцця» рэжысёра Веранікі Сергель (Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт) і г. д.

Таксама ў рамках конкурсу традыцыйна прайшло анлайн-галасаванне, у якім прынялі ўдзел 27 найлепшых відэаролікаў. Найбольшую колькасць галасоў сабраў фільм «Зрабі крок у будучыню разам з намі» рэжысёраў Лізаветы Піванковай і Яўгеніі Брынкевіч з ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ. Дзяўчаты забралі дыплом пераможцы ў намінацыі «www.VіdeoRadіus.by».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?