Вы тут

У Брэсцкай вобласці 84% дзяцей ад маці з ВІЧ нарадзіліся здаровымі


У Брэсцкай вобласці пераважная колькасць дзяцей, народжаных ад ВІЧ-інфіцыраваных маці, аказаліся здаровыя, паведаміў на прэс-канферэнцыі да Сусветнага дня барацьбы са СНІД загадчык аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Леанід Глебка, перадае БелТА.


За ўвесь перыяд назірання (з 1989 года) у рэгіёне ад ВІЧ-інфіцыраваных маці нарадзіліся 317 дзяцей, у тым ліку 20 — сёлета. Па заканчэнні тэрміну назірання былі знятыя з уліку як здаровыя 270 дзяцей, або 84,6%. «Нядрэнны паказчык у нас. Гэта значыць, калі мамы выконваюць усе прызначэнні, якія даюць інфекцыяністы, дзеці нараджаюцца здаровымі», — адзначыў Леанід Глебка.

Зараз пад наглядам спецыялістаў знаходзяцца 22 ВІЧ-экспанаваныя дзіцяці. Іх статус будзе вызначаны па заканчэнні тэрмінаў дыспансэрнага назірання. «У іх няма дыягназу ВІЧ-інфекцыі, але мы паўтара года вядзем за імі назіранне. Яны абследуюцца на пяты дзень пасля нараджэння, потым у 2, 4 і 18 месяцаў. Калі апошні аналіз атрымліваецца адмоўным, дзіця лічыцца здаровым», — растлумачыў загадчык аддзела абласнога Цгэіоз.

Усяго за студзень-кастрычнік у вобласці зарэгістравана 20 цяжарнасцяў сярод жанчын са станоўчым ВІЧ-статусам. Працягваюць назірацца 7 будучых мам з гэтым дыягназам. «Тут у нас вядзецца жорсткі кантроль: жаночыя кансультацыі працуюць у цесным кантакце з інфекцыйнымі кабінетамі. Усе цяжарныя жанчыны абследуюцца пры пастаноўцы на ўлік у жаночых кансультацыях, потым паўторна ў 28 тыдняў. Таксама абавязкова абследуюцца іх палавыя партнёры», — падкрэсліў Леанід Глебка.

На 1 лістапада ў Брэсцкай вобласці пражывалі 1776 чалавек, у якіх дыягнаставана ВІЧ-інфекцыя, у тым ліку 24 дзіцяці.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.