Вы тут

У Барысаўскай ЦРБ правялі першую аперацыю па ўстаноўцы электракардыястымулятара


У Барысаўскай ЦРБ правялі першую аперацыю па ўстаноўцы электракардыястымулятара, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


Яшчэ нядаўна такую дапамогу жыхарам Барысаўскага раёна маглі аказаць толькі ў Мінску. А сёння ў Барысаўскім рэгіёне здзейснены, па сутнасці, медыцынскі прарыў.

Як распавёў рэнтгенаваскулярны хірург Барысаўскай ЦРБ Яўген Ковач, аперацыя прайшла паспяхова, усё выканана акуратна. Ён распавёў, што ў падобных аперацыях ужо асіставаў медыкам РНПЦ «Кардыялогія», калі праходзіў стажыроўку па імплантацыі пастаянных электракардыёстымулятараў. Разам з тым першае аператыўнае ўмяшанне прайшло з камандай прафесіяналаў: для аказання такой дапамогі з Мінска прыбыла каманда — урач кардыяхірург-арытмолаг РНПЦ «Кардыялогія» Алег Каваленка, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Юлія Суханіцкая, аперацыйная медсястра Кацярына Вячэрская, Медсястра-анестэзіст Святлана Барынава, рэнтген-лабарант Канстанцін Румянцаў.

У прэс-службе адзначылі, што сёння былі запланаваны дзве аперацыі: для жыхаркі Барысава, якой яна паказаная па клінічнай карціне захворвання, і жыхаркі Крупак, якая стала пацыенткай Барысаўскай ЦРБ па экстраных жыццёвых паказаннях.

Як адзначыў галоўны ўрач Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандр Дрозд, такія аператыўныя ўмяшанні — новы этап для барысаўскай аховы здароўя. Паводле яго слоў, гэта новыя магчымасці для насельніцтва Барысаўскага і бліжэйшых раёнаў.

На базе Барысаўскай ЦРБ ствараецца ўсходнетэрытарыяльны цэнтр спецыялізаванай высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі. «Імкнемся да таго, каб у хуткім часе ў барысаўчан і жыхароў бліжэйшых рэгіёнаў адпала неабходнасць звяртацца па медыцынскую дапамогу ў сталіцу. Усё неабходнае для поўнага абследавання і лячэння будзе засяроджана на базе нашай установы», — дадаў Аляксандр Дрозд.

Фота: прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».