Вы тут

Будзем разам


Завеі. Снежань. Чым халадней, тым бліжэй тулішся да роднай душы. Хочацца кавы, бруснічнага морсу, асабліва — цеплыні. А калі навокал геапалітычная сцюжа? Выйсце — адно. Быць разам. Зразумела, свой кажух бліжэйшы, але захінуцца і перачакаць не атрымаецца. Распрануць, да нітачкі абдзяруць.


Так ужо было. Неаднаразова. З «залатой» Афрыкай, з сыравіннай Азіяй. Народы, дзяржавы і нават кантыненты ператваралі ў донараў дабрабыту. Англасаксы прызвычаіліся з нетраў пампаваць нафту, а нацыя Шылера — нават кроў з беларускіх дзетак. На гомельскім Палессі яшчэ і сёння можна сустрэць шмат людзей у паважаным узросце з гэтай меткай прымусовай «еўрапеізацыі».

Вось на такім фундаменце і стаяць іх палацы з калонамі — на знішчаных магіканах, на спінах афрыканскіх рабоў, на запрэжаных азіяцкіх сялянах. А колькі разоў замест земляробчага плуга нашу зямлю паласавалі капыты татарскіх коней, колы шведскіх гармат, падковы французскай кавалерыі, каляіны брычак варшаўскіх асаднікаў, тракі панцыраў полчышчаў Гудэрыяна. Нашы замкі і палацы ператваралі ў мішэні сваіх інтарэсаў, нягледзячы на плач галодных немаўлят продкі тых цяперашніх «эфектыўных» упраўленцаў з Берліна і Бруселя, нашчадкі Рэнесансу не грэбавалі нават сукенкамі з куфраў «ніжэйшай расы», хапалі з нашых хлявоў жывёлу, людзей гналі, быццам тую жывёлу, пакідаючы пасля сябе попел.

Наша краіна — як тая ружа. Не паспела вырасці — сарвалі. І так па некалькі разоў на стагоддзе. А ці сёння па-іншаму? Паглядзіце на найбагацейшую і адну з найбуйнейшых краін Еўропы — Украіну. Ураджайная глеба і працавіты народ. Сыравіна і перапрацоўчыя прадпрыемствы. Квітней. Не, яны вырашылі жыць, як рабаўнічыя дэмакратыі. Не, яны выбралі працу на іншаземных плантацыях, а свае палеткі ператварылі ў поле высвятлення адносін паміж цэнтрамі сіл. А з чаго пачалася трагедыя? З бітвы за Ілавайск? Са смуроду адэскага пажарышча? З іскры майданнага вогнішча? А можа з падзелу ў вымаўленні гука «г»: на Валыні ён — выбухны, на Данбасе — фрыкатыўны. Каму было патрэбна фермераў Галічыны і шахцёраў Данбаса ператварыць у ворагаў? Справа не аднаго года, не адной кнігі, але адной краіны. Дзяржаўны доўг, што расце, як снежнае покрыва падчас завеі. Памятаеце класіку савецкага кінематографа: «А хто аплаціць?..» Цэнзура тады выкрасліла: «Народ». Атрымліваецца, народ усяго свету. Асабліва тых краін, што захварэлі на «каляровыя перамэны».

Якімі б мудрагелістымі і прыгожымі абяцанкамі да нас не звярталіся інвестары эпохі трансдзяржаўнасці, мы для іх будзем заўжды «джунглямі». Пра Палессе ідзе гаворка, пра Данбас альбо гарысты Каўказ. Адно азначэнне — «джунглі». І іх цывілізацыя «сад» будзе вынішчаць «джунглі». Вось такая палітычная «аграномія». Насамрэч, барацьба за вільгаць, за ваду — наперадзе.

Зараз барацьба за сыравіну і інтэлект. Нават не саромеюцца гаварыць аб гэтым. А як бы ні прапагандавалі лічбавую цывілізацыю, але жытнёвае збожжа было і застанецца зернем развіцця любой эканомікі. Нават самай лічбавай. Таму зямля ніколі не заменіць нават самую разбэшчаную дэмакратыю.

А вось тую ж самую казачную дэмакратыю выкарыстоўваюць у якасці тарана. Спачатку — «падзяляй і ўладар». Няўжо не чулі? І ў «Рымскай гісторыі» Шарля Ралена, і ў Людовіка XІ: «Падзяляй і ўладар». Няўжо не бачыце? Рукамі раз'яднанага народа знішчаюць краіны, ператвараюць суверэнную дзяржаву ў тэрыторыю проксі-вайны.

А для таго каб і надалей на нашай роднай зямлі свой мірны след пакідалі шматкорпусныя плугі энерганасычаных трактароў, а не чужаземныя «хаймарсы» і «джавеліны», трэба трымацца разам. Як у сцюжу.

Яўген ПУСТАВОЙ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.