Герань — непатрабавальная расліна, яна будзе прыгожа расці на любым падаконніку. У яе ёсць тoлькі адзін, але знaчны мінуc — кветка выцягваецца ўверх вельмі хутка, бeз належнага догляду яе вонкавы выгляд cтaнoвіцца нe вельмі прывабным: расліна ператвараецца ў некалькі доўгіх вузлаватых галінак, якія пазбаўлены лістоў. Але герань добра пераносіць абрэзку, становіцца пасля гэтай працэдуры больш пышнай.
Альтэрнатывы абрэзцы няма. Герань заўсёды цягнецца ўверх і без дапамогі не зможа даць бакавых парасткаў. І толькі абрэзка (ці больш ахоўная працэдура — прышчыпванне) дапамогуць сфарміраваць прыгожую крону і стымуляваць з'яўленне бакавых парасткаў.
Абрэзка дапамагае абудзіць спячыя ў ствале пупышкі, якія нельга актывізаваць па-іншаму. Акрамя таго, гэта працэдура спрыяе фарміраванню ў будучыні новых бутонаў: заўважана, што герань, якую прышчыпвалі ці абразалі, дае больш суквеццяў і выглядае нашмат прыгажэйшай, чым куст, які толькі палівалі.
Як запасны варыянт, можна зрэзаць пару маладых парасткаў з верхняй часткі расліны і вырасціць новыя герані. Якія менавіта зразаць, залежыць ад формы канкрэтнага куста. Але ёсць важныя ўніверсальныя правілы абразання кветкі, адзіныя для ўсіх відаў герані, у тым ліку і для герані ампельнай (паўзучай).
Карэкцыя формы расліны звычайна праводзіцца два разы на год — вясной і восенню. Разгледзім восеньскую абрэзку герані, калі мы рыхтуем кветку да зімовага адпачынку. Хутчэй за ўсё, герань за лета разраслася, і працэдура абразання будзе для яе гаючай. Праводзіць яе варта ўжо пасля таго, як адцвітуць апошнія суквецці. Для гэтага спатрэбяцца канцылярскі нож ці лязо, а вось звычайны нож ці секатар — непажадана, гэтыя інструменты могуць паціскаць расліну. Варта прадэзынфіцыраваць інструмент звычайным спіртам або гарэлкай.
Таксама варта загадзя падрыхтаваць яшчэ адзін сродак для дэзынфекцыі — тоўчаны актываваны вугаль. І ў ідэале добра было б узяць фосфарнае ўгнаенне, каб адразу ж падкарміць абрэзаную расліну.
Калі кусцік нядрэнны, яшчэ не страціў форму, то трэба проста падтрымаць яго з дапамогай абразання. У гэтым выпадку прыбіраюць пажоўклыя і завялыя лісты, выдаляюць лішнія бакавыя парасткі, пакінуўшы толькі самыя здаровыя і моцныя.
У залежнасці ад аб'ёму куста ўтвараюць ад трох да шасці бакавых парасткаў. Ад верхавіны таксама варта збавіцца, але калі вышыня куста задавальняе, выдаляюць толькі самы верхні парастак.
Калі ж герань ужо страціла форму, то практычна цалкам выдаляюць асноўнае сцябло, пакідаючы толькі невялікі пянёк (каля дзесяці сантыметраў). Герань — вельмі трывалая і жыццелюбівая расліна, яна з задавальненнем выпусціць з пянька, які застаўся, новыя духмяныя парасткі.
Ірына ТАМКОВІЧ
Вядучыя анколагі расказалі пра новыя метады лячэння, якія яшчэ нядаўна былі недаступныя, а сёння выратоўваюць жыцці пацыентам.
Працягваем сачыць за развіццём паводкавай сітуацыі.
«Задаліся мэтай ператварыць Чэрыкаў у пустыню...»
Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.