Пасольства Беларусі працягвае маніторынг сітуацыі з успышкай інфекцыйнага менінгіту на адным з прадпрыемстваў у гарадской акрузе Істра. Знаходзімся ў пастаянным кантакце з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя Маскоўскай вобласці, Упраўленнем Расспажыўнагляду па Маскоўскай вобласці, лячэбнымі ўстановамі, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі.
12 грамадзян Беларусі былі шпіталізаваныя ў лячэбныя ўстановы Расіі з падазрэннем на менінгіт. У дваіх дыягназ не пацвердзіўся, 8 знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці, адзін — у цяжкім стане. Па непацверджанай пакуль афіцыйна інфармацыі, адзін з шпіталізаваных беларускіх грамадзян сёння памёр.
Усім хворым у адпаведнасці з дзеючай нарматыўна-прававой базай Саюзнай дзяржавы ў поўным аб’ёме аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Пасольства гатова ў межах магчымасцяў аказаць грамадзянам Беларусі патрабаванае садзейнічанне.
Прэв’ю: БелТА
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.