Вы тут

Юбілейны канцэрт да 75-годдзя каледжа імя Глебава пройдзе ў Белдзяржфілармоніі


Юбілейны канцэрт да 75-годдзю Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа ім. Глебава пройдзе 2 снежня ў вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі БелТА ва ўстанове.


У першым аддзяленні канцэрта павіншаваць найстарэйшую навучальную ўстанову Беларусі збяруцца лепшыя прадстаўнікі музычнага і харэаграфічнага мастацтва сталіцы: салісты Вялікага тэатра Беларусі, студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры ёй, Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа, а таксама харавыя калектывы.

Унікальнасць канцэрту надасць прэзентацыя ў другім аддзяленні сумеснага мультымедыйнага праекта юбіляра з Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь. Выкананне знакамітага цыкла Мадэста Мусаргскага «Карцінкі з выставы» будзе суправаджацца стварэннем жывапіснага палатна выкладчыкамі Глебаўкі. Дзякуючы відэапраекцыі гледачы змогуць убачыць мастацкі працэс у рэжыме рэальнага часу. Ідэя праекта незвычайная яшчэ і тым, што карціна будзе нараджацца ў выніку «зваротнага перакладу»: музыка Мусаргскага, складзеная пад уражаннем ад выставы Віктара Гартмана, сама стане крыніцай натхнення для сучасных беларускіх мастакоў.

Пачатак юбілейнага канцэрта ў 19.00.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.