Сёлета ў Рэспубліцы Беларусь адзначылі 85-годдзе ганаровага старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая ЧАРГІНЦА. Вядомы пісьменнік, аўтар болей як паўсотні раманаў, за свае творчыя здзяйсненні, грамадска-палітычную працу адзначаны званнем народнага пісьменніка Беларусі. А літаральна днямі ў сталіцы Беларусі прынята рашэнне аб наданні СШ N 76 імя Мікалая Чаргінца.
Пісьменнік нарадзіўся 17 кастрычніка 1938 года. Займаўся футболам. Служыў у праваахоўных органах. Генерал-лейтэнант. Многія гады аддаў палітычнай дзейнасці, узначальваў адну з камісій у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Прадстаўляў нашу краіну ў розных міжнародных арганізацыях.
У апошнія гады Мікалай Чаргінец выдаў раманы «А ён не вярнуўся з боя», «Маёр Ветраў», «Аперацыя «Кроў». У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыў свет двухтомнік мемуараў вядомага літаратара, дзе ён расказвае пра сябе і час, пра калег па службе ў міліцыі, сваіх паплечнікаў па спартыўнай кар’еры. Адна з кінематаграфічных кампаній працуе над падрыхтоўкай кінафільма па раману М. Чаргінца «Аперацыя «Кроў», прысвечанаму драматычным падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Кастусь ЛЕШНІЦА
Спампаваўшы яго, можна даведацца інфармацыю аб будучай пенсіі: ваш страхавы стаж, найменні работадаўцаў і час, які вы ў іх адпрацавалі, узносы, якія выплачвае работадавец.
Вядучыя анколагі расказалі пра новыя метады лячэння, якія яшчэ нядаўна былі недаступныя, а сёння выратоўваюць жыцці пацыентам.
Працягваем сачыць за развіццём паводкавай сітуацыі.
Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.