Вы тут

У Віцебскім раёне падчас рыбалкі патануў мужчына


У Віцебскім раёне падчас рыбалкі патануў мужчына, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.


Інцыдэнт адбыўся ўвечары 30 лістапада на возеры Бараўлянскае Віцебскага раёна. У цэнтр аператыўнага кіравання МНС Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях аб здарэнні паведамілі ў 20.20.

Прыбыўшы на месца, ратавальнікі абследавалі берагавую лінію, у палонцы на адлегласці 50 м ад берага яны заўважылі капюшон ад курткі патанулага чалавека.

Загінулым аказаўся жыхар абласнога цэнтра 1983 года нараджэння. Ён адправіўся на возера парыбачыць. Знаёмы не змог датэлефанавацца да патанулага і бліжэй да вечара сам вырашыў адправіцца на яго пошукі. Ён убачыў аўтамабіль мужчыны побач з возерам, на лёдзе знаходзіліся рыбалоўныя снасці, і неадкладна выклікаў работнікаў МНС.

«Выходзіць на тонкі лёд небяспечна для жыцця. Каб не стаць чарговай ахвярай тонкага лёду неабходна выконваць правілы бяспекі», — падкрэслілі ў ведамстве.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».