Вы тут

Персанажы беларускай міфалогіі паселяцца ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Пінскім раёне


Персанажы беларускай міфалогіі паселяцца гэтай зімой у рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Пінскім раёне. Плануецца, што яна адкрыецца 12 снежня ў цэнтры традыцыйнай культуры і побыту «Спадчына Палесся» ў вёсцы Мерчыцы, паведамілі БелТА ва ўстанове культуры.


«З 2016 года напярэдадні Новага года ў нас адкрываецца рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Прапануем дзецям наведаць інтэрактыўны спектакль пад адкрытым небам. Паказы будуць да 19 студзеня. У гэтым годзе героямі стануць персанажы беларускай міфалогіі», — расказалі ў мерчыцкім цэнтры культуры і побыту.

Наведвальнікі змогуць трапіць у абдымкі беларускага ўладара зімы Зюзі. Будзе магчымасць убачыць, як выглядае Хапун, якім палешукі палохалі непаслухмяных дзяцей. Гэта сівавалосы стары з вялікім мехам, куды ён пагражаў забраць свавольнікаў. Турыстаў чакае сустрэча з лясной феяй Зазоўкай, Пушчавіком і Ягіняй і, вядома, Дзедам Марозам і Снягурачкай. Частка паказу будзе праходзіць на вуліцы, астатняя праграма прадугледжана ўжо ў будынку цэнтра культуры і побыту. Для гасцей падрыхтавалі вясёлыя гульні і конкурсы.

«Мы жывём на Палессі і нам хочацца зрабіць паказ каларытным, які пакажа асаблівасць нашага краю. Старажылы гаварылі, пра якія персанажы раней расказвалі дзецям, і нам захацелася выкарыстоўваць такія вобразы», — растлумачылі задумку ў цэнтры.

Вёска Мерчыцы знаходзіцца ў глыбінцы Палесся. У цэнтры традыцыйнай культуры і побыту можна ўбачыць, як раней жылі палешукі. Напрыклад, сярод промыслаў былі развіты ганчарства, ткацтва, лозапляценне, сталярства. У цэнтры можна даведацца аб народных абрадах, убачыць калекцыю нацыянальных касцюмаў, паўдзельнічаць у гульнях і станцаваць некалькі танцаў, якія бытавалі ў Пінскім раёне.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».