Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі больш як 6,54 млн беларускіх грамадзян, паведамляе Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.
Пры гэтым больш як 6,638 млн чалавек атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19. У Брэсцкай вобласці поўны курс вакцынацыі прайшлі больш як 904,7 тыс. чалавек, Віцебскай — больш як 802,8 тыс., Гомельскай — больш за 992,3 тыс., Гродзенскай — больш за 704 тыс., у Мінску — больш як 1,318 млн чалавек, у Мінскай вобласці — больш як 1,004 млн, Магілёўскай — больш як 698,1 тыс.
Больш за 116,3 тыс. супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі. Адну дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш за 236,2 тыс. дзяцей 5-17 гадоў, з іх больш за 220,6 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 71,7 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 70,7 працэнта насельніцтва.
Прэв’ю: БелТА
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.