Вы тут

Кітай адкрывае больш сектараў для замежных інвестыцый


У КНР апублікаваны абноўлены каталог галін, у якіх будуць заахвочвацца замежныя інвестыцыі. Для замежных інвестараў адкрылася яшчэ больш сектараў кітайскай эканомікі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Каталог у версіі 2022 года, прадстаўлены сумесна Дзяржаўным камітэтам па справах развіцця і рэформ КНР і Міністэрствам камерцыі КНР, уключае 1474 пазіцыі. У яго дадалі 239 новых пазіцый, а 167 ужо існуючых скарэктаваны.

У прыватнасці, перагляд закрануў пазіцыі, звязаныя з сектарам апрацоўчай прамысловасці і вытворчымі паслугамі, і накіраваны на аптымізацыю схемы размяшчэння замежных інвестыцый. У апошняй версіі падкаталога нацыянальнага ўзроўню ўвага сфакусіравана на высакаякасным развіцці апрацоўчай прамысловасці і на тэхналагічнай мадэрнізацыі. Сярод дададзеных сектараў — прафесійны дызайн, тэхнічныя паслугі і распрацоўкі. Новыя сектары таксама дададзены ў падкаталог для цэнтральных і заходніх рэгіёнаў Кітая.

Пашырэнне каталога — важны крок у прасоўванні адкрытасці высокага ўзроўню, стабілізацыі замежных інвестыцый і аптымізацыі іх структуры, адзначыў прадстаўнік Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформ, дадаўшы, што гэта павысіць чаканні і ўмацуе ўпэўненасць замежных інвестараў. Новы каталог уступіць у дзеянне з 1 студзеня 2023 года.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.