Новая лінія для афарбоўвання буйнагабарытных абліцовачных дэталей пачне работу ў прэсавым цэху МТЗ у 2023 годзе, паведамілі БелТА на прадпрыемстве.
Ужо ўстаноўлены сушыльная камера, а таксама агрэгаты нанясення пакрыццяў і падрыхтоўкі дэталей, манціруецца канвеер. У бліжэйшы час у цэху пачнуць устаноўку сістэмы ачысткі, а далей — падключэнне да электраэнергіі, запуск і ўвод у эксплуатацыю.
Цяпер буйнагабарытныя дэталі пакрываюцца вадкімі лакафарбавымі матэрыяламі. На новай лініі на дэталь будзе напыляцца парашковая фарба, пасля чаго пры тэмпературы 180 градусаў будзе адбывацца аплаўленне пакрыцця. Вынік — экалагічны і эканамічны.
Мінскі трактарны завод — адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. На прадпрыемстве працуюць больш за 16 тыс. чалавек. Заказчыкам прапануюць больш за 100 мадэлей трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.
Прэв’ю: БелТА
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.