Акцыя «Падатковая азбука вуснамі дзяцей» стартуе ў Гомельскай вобласці з 1 снежня, паведамілі БелТА ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці.
У час акцыі вучні падатковых класаў школ нумар 21 Гомеля і нумар 11 Жлобіна падзеляцца з малодшымі школьнікамі і дашкольнікамі ведамі аб падатках, якія атрымалі і прадаўжаюць атрымліваць на факультатыўных занятках. Дзеці раскажуць аб падатках у гульнявой форме, правядуць віктарыны, тэатралізаваныя паказы.
«Сёння роля падаткаў у існаванні дзяржавы не толькі не змяншаецца, а імкліва ўзрастае. Актуальнасць работы з падрастаючым пакаленнем у гэтым напрамку відавочная. Акцыя дапаможа дзецям атрымаць падатковую і фінансавую дасведчанасць і культуру, навучыць разумна і адказна ставіцца ў будучым да падаткаў», — адзначыў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці Дзмітрый Калееў.
Прэв’ю: БелТА
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.