У мерапрыемстве прымуць удзел юныя музыканты ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Усе ўдзельнікі атрымаюць апладысменты гледачоў, кампетэнтную ацэнку журы, прызы і падарункі ад арганізатараў конкурсу і яго партнёраў, а таксама спецыяльны сертыфікат-скідку для набыцця музычнага інструмента і музычных аксесуараў.
А лаўрэаты конкурсу атрымаюць яшчэ і права стаць удзельнікамі творчага праекта клуба «Імправіз» «Музычны камплімент любімаму гораду».
Адкрыты конкурс «Маленькія клаівішы» праводзіцца ў мэтах прасоўвання таленавітых выканаўцаў і папулярызацыі музычнай творчасці ў дзіцячым і маладзёжным асяроддзі.
Яго арганізатарамі выступаюць Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі і творчае клубнае аб’яднанне «Імправіз» узорнага эстраднага аркестра Палаца.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pexels.com
Для адных — частка сябе, для другіх — тавар.
Хвароба выклікае пільную ўвагу з боку ўрачоў і вучоных.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.