Вы тут

Генпракуратура занепакоена ростам нарказлачынстваў сярод падлеткаў


Генеральная пракуратура занепакоена ростам нарказлачынстваў сярод падлеткаў, заявіў генпракурор Андрэй Швед перад пасяджэннем калегіі, перадае БелТА.


Асноўнае пытанне, якое сёння будзе разглядацца на пасяджэнні калегіі Генпракуратуры, — прафілактыка хранічнага алкагалізму, наркаманіі і таксікаманіі. Органы пракуратуры па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў бягучым годзе вывучылі гэта пытанне і выявілі шэраг сістэмных недахопаў у рабоце як дзяржаўных органаў, так і суб’ектаў прафілактыкі гэтых негатыўных з’яў.

«Па-першае, нас вельмі моцна непакоіць праблема, — сказаў Андрэй Швед. — У мінулым годзе ў параўнанні з 2020 годам было выяўлена ў чатыры разы больш злачынстваў, звязаных з уключэннем дзяцей у нарказлачыннасць. Вельмі непакоіць і тое, што ў мінулым годзе таксама ў некалькі разоў больш выяўлена і прыцягнута да адказнасці падлеткаў, якія займаліся збытам наркотыкаў».

Генпракуратура звязвае такую сітуацыю з актыўнасцю праваахоўных органаў, якім у пачатку мінулага года кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача карэнным чынам змяніць падыходы да барацьбы з нарказлачыннасцю. Лічбы сведчаць аб актывізацыі работы праваахоўнага блока.

У бягучым годзе актыўнасць праваахоўнікаў не зніжаецца: выяўлена прыкладна на 25 працэнтаў больш злачынстваў у сферы незаконнага наркаабароту, дзе да адказнасці прыцягнуты непаўналетнія.

Паводле слоў генпракурора, распрацаваны комплекс мер па прафілактыцы ўчынення злачынстваў непаўналетнімі, звязаных з наркаспажываннем, нарказбытам і спажываннем псіхаактыўных рэчываў. «Нам неабходна сёння той комплекс мер, які мы распрацавалі, яшчэ раз абмеркаваць і самае галоўнае — забяспечыць яго рэалізацыю», — адзначыў Андрэй Швед.

У пасяджэнні прымаюць удзел намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, міністр адукацыі Андрэй Іванец, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».