Вы тут

Сотні музыкантаў, выканаўцаў і харэографаў падрыхтавала за 45 гадоў свайго існавання магілёўская дзіцячая эстрадная студыя «Вясёлыя ноткі»


Выхаванцы заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь неаднаразова станавіліся пераможцамі, лаўрэатамі і дыпламантамі гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Студыя пачыналася з гуртка на базе магілёўскай школы № 5 і хутка стала папулярнай у Магілёве кузняй юных талентаў. Сёння яна працуе пры цэнтры народнай творчасці «Эверэст», яе наведваюць дзеці ва ўзросце ад 3 гадоў і старэй. Каля 200 яе выхаванцаў сёння рэалізуюць сябе ў танцавальным, песенным і інструментальным жанрах.


— Наша студыя з’яўляецца самай найстарэйшай у рэспубліцы, а па статусу, напэўна, нават адзінай, — адзначыла педагог па вакалу Аляксандра Рачкова. — Трэба яшчэ трымаць марку, каб мець магчымасць кожныя пяць гадоў пацвярджаць ганаровае званне. Налета нам, дарэчы, прыйдзецца зноў прайсці гэта выпрабаванне на якасць. Мы настроены па баявому. «Вясёлыя ноткі» — гэта заўсёды выключна жывы гук. Нашы выхаванцы пяюць, танцуюць, граюць на інструментах. Ёсць свая студыя гуказапісу, якой, акрамя нас, карыстаюцца і прафесійныя артысты, і аматары. Знамянальна, што ўсе гэтыя 45 гадоў нязменным лідарам «Вясёлых нотак» застаецца іх непасрэдны стваральнік і кіраўнік Павел Пабегаеў.

Нядаўна магіляўчане змаглі павіншаваць юбіляраў і яшчэ раз атрымаць асалоду ад як заўсёды якаснага і змястоўнага канцэрта.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Таццяны ПАДЛІПСКАЙ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.