Паводле іску пракуратуры Столінскага раёна суд спагнаў з мясцовага жыхара шкоду за невыкананне патрабаванняў да здабычы і ўтрымання ў няволі дзікіх жывёл, паведамляе БелТА.
Інцыдэнт адбыўся ў студзені гэтага года. Мужчына з дапамогай капкана злавіў ваўчыцу, а потым паспрабаваў яе прадаць, размясціўшы аб’яву ў мэсэнджары. Пры гэтым да канфіскацыі дзікай жывёлы з асяроддзя пражывання адказчык не аформіў належны дазвол для далейшага ўтрымання ваўчыцы ў няволі. Пад выглядам пакупнікоў да яго прыехалі супрацоўнікі міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і вынеслі пастанову аб прыцягненні мужчыны да адміністрацыйнай адказнасці.
Прычыненую навакольнаму асяроддзю шкоду ацэнены ў Br2,2 тыс. Суд Столінскага раёна задаволіў іскавыя патрабаванні пракурора ў поўным аб’ёме.
Прэв’ю: pixabay.com
Для адных — частка сябе, для другіх — тавар.
Хвароба выклікае пільную ўвагу з боку ўрачоў і вучоных.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.