Вы тут

«Партнёрства без межаў»: рэгіянальны інклюзіўны форум пройдзе ў Бабруйску


Рэгіянальны інклюзіўны форум «Партнёрства без межаў» пройдзе 2 снежня ў Палацы мастацтва Бабруйска. Мерапрыемства адбудзецца ўжо ў другі раз, распавяла старшыня гарадской арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Таццяна Пукало, перадае БелТА.


Удзельнікамі форуму стануць каля 50 чалавек — кіраўнікі і спецыялісты сацыяльнага абслугоўвання, грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі сферы культуры, адукацыі і бізнесу. Мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі да пытанняў і праблем людзей з інваліднасцю, а таксама сумесную працу зацікаўленых арганізацый і ведамстваў па павышэнні якасці жыцця гэтай катэгорыі грамадзян. Прапанаваныя задачы грунтуюцца на нацыянальным плане дзеянняў па рэалізацыі ў Беларусі палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў на 2017-2025 гады, зацверджаным пастановай Саўміна.

«Наша задача — узмацніць партнёрскія адносіны паміж усімі суб’ектамі, якія займаюцца дапамогай і падтрымкай людзей з абмежаванымі магчымасцямі, — адзначыла Таццяна Пукала. — Важна не дубліраваць адзін аднаго, а ўзаемадзейнічаць, каб многія пытанні вырашыць хутчэй і якасней. На шляху да гэтай добрай мэты неабходна аб’яднаць усе намаганні, магчымасці, патэнцыял і чалавечыя рэсурсы».

У праграму форуму ўвойдуць дзве сесіі — «Партнёрства і прыцягненне супольнасці» і «Міжсектарнае сацыяльнае партнёрства: вопыт сучаснасці, праекцыя ў будучыню». Па першай тэме будуць разгледжаны пытанні рэгіянальнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння дзяржструктур з грамадскімі арганізацыямі, другая частка будзе прысвечана практыцы і дэманстрацыі наглядных прыкладаў. Так, адбудзецца майстар-клас «Дзейнасць тыфлацэнтра для людзей з інваліднасцю па зроку ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ЦСАН Ленінскага раёна Бабруйска», пройдзе інтэрактыўны занятак «Спытай мяне» у рамках сацыяльнай ініцыятывы «Бабруйск на колах». Удзельнікаў інклюзіўнай сустрэчы таксама чакае канцэрт творчых калектываў.

У Бабруйску пражывае больш за 9 тыс. людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Па словах старшыні гарадской арганізацыі, адной з самых галоўных задач застаецца іх сацыялізацыя — важна, каб яны не замыкаліся ў чатырох сценах. Для гэтага існуюць розныя напрамкі працы з інвалідамі. Напрыклад, актыўна развіваецца гуртковая дзейнасць. Выхаванцы арганізацыі залучаюцца ў яе з задавальненнем і актыўна спрабуюць сябе ў творчасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».