Вы тут

Надвор'е. Зіма заяўляе аб сабе «сур'ёзнымі» тэмпературамі


Холадна. Але гэта, як паглядзець, бо на наступным тыдні днём будзе да плюс 2 градусаў. А значыць, галалёд і хлюпота. Пакуль жа зіма ў нашай краіне вырашыла ўмацаваць свае пазіцыі. Пачаўшы са снегу, яна працягвае свае наступленне маразамі. Халодная паветраная маса, якая распаўсюджваецца з усходу, адчувальна панізіла тэмпературу паветра. Ужо ноччу на чацвер тэмпература паветра па краіне ў асноўным склала мінус 5—12 градусаў. Па ўсходзе краіны маразы падужэлі да мінус 13—14 градусаў, а вось у заходніх раёнах краіны падмарозіла да мінус 1—4 градусаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Марознае надвор'е захаваецца ў пятніцу і суботу. Яго ўмовы галоўным чынам прадоўжыць вызначаць Паўднёва-Заходняя перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Расіяй, аднак з тэрыторыі Украіны пачне распаўсюджвацца вільготная няўстойлівая паветраная маса. Ноччу па паўднёвым захадзе, а раніцай і днём месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, у паўднёва-заходніх раёнах мокры. Будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3—10 градусаў, пры праясненнях мінус 15 градусаў. Удзень чакаецца ад нуля да мінус 7 градусаў.

У нядзелю ў многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег. Па паўднёвым захадзе будзе мокры снег і слабы галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Начная тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 2 да мінус 9 градусаў, па паўночным усходзе пры праясненнях — да мінус 13 градусаў. Днём прагназуецца мінус 6 — плюс 1 градус.

У панядзелак чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы і захадзе краіны магчымы кароткачасовы мокры снег і слабы галалёд. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу будзе мінус 4—11, па ўсходзе пры праясненнях мінус 16 градусаў. Удзень чакаецца мінус 4—9 градусаў. У  крайніх заходніх раёнах краіны ўначы і днём тэмпература паветра складзе мінус 3 — плюс 1 градус.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бутэляваная, калодзежная, з-пад крана… Як у краіне вырашаюць праблему чыстай пітной вады

Бутэляваная, калодзежная, з-пад крана… Як у краіне вырашаюць праблему чыстай пітной вады

Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.

Эканоміка

Разумныя грошы. Крэдыты сталі больш даступнымі, а стаўкі па дэпазітах — ніжэйшымі

Разумныя грошы. Крэдыты сталі больш даступнымі, а стаўкі па дэпазітах — ніжэйшымі

Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.

Грамадства

Яраслаў Іваноў: Падчас «Студэнта года» я прайшоў каласальны шлях

Яраслаў Іваноў: Падчас «Студэнта года» я прайшоў каласальны шлях

Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​