Вы тут

МЗС: Праца па вяртанні ў Беларусь культурных каштоўнасцяў будзе актывізавана


Пасяджэнне Камісіі па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, 1 снежня адбылося ў Міністэрстве замежных спраў, паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.


Фота: МЗС Беларусі.

Пасяджэнне правялі сустаршыні камісіі — намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч і намеснік міністра культуры Сяргей Саракач.

Юрый Амбразевіч, у прыватнасці, праінфармаваў аб дзейнасці замежных устаноў Беларусі па вяртанні культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца за межамі краіны, і ўнёс прапановы па ўдасканаленні дзейнасці камісіі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праблему перамешчаных з беларускіх музеяў падчас Другой сусветнай вайны культурных каштоўнасцей, якія апынуліся ў іншых краінах, а таксама ўнеслі рэкамендацыі па актывізацыі работы камісіі, у тым ліку па арганізацыі ўзаемадзеяння і пашырэнні супрацоўніцтва з замежнымі бібліятэкамі, архівамі і музеямі.

Па выніках пасяджэння зацверджаны план работы камісіі на 2023 год.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​