Вы тут

Мінсельгасхарч змяніў мінімальныя экспартныя цэны на малочную і мясную прадукцыю


Мінсельгасхарч змяніў гранічныя мінімальныя цэны на тавары, якія рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Гэта рэгламентуецца пастановай ведамства ад 30 лістапада 2022 года № 119, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Кошт прадукцыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту: Расія, Азербайджан, краіны ЕАЭС (акрамя Расіі), а таксама краіны СНД і Грузія (акрамя краін ЕАЭС і Азербайджана), краіны па-за СНД (акрамя Грузіі).

Згодна з дакументам свежую, астуджаную і замарожаную ялавічыну, а таксама мяса маладняку буйной рагатай жывёлы нельга прадаваць у Расію, краіны ЕАЭС, СНД і Грузію танней за $4,3 за кг (ва Узбекістан — $4,4), а ад дарослай буйной рагатай жывёлы — танней за $4,1 за кг. У астатнія дзяржавы кошт экспарту будзе не ніжэй за $4,35 і $3,9 за кг.

У дакумент таксама патрапілі такія пазіцыі, як сухое малако, сметанковае масла і сыры.

Пастанова ўступіла ў сілу сёння.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.