Вы тут

Аркестр саксафонаў Belsaxo прадставіць новую праграму ў Белдзяржфілармоніі 3 снежня


Адзіны ў Беларусі аркестр саксафонаў Belsaxo прадставіць 3 снежня новую праграму «Голас эпохі» у вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамляе БелТА.


У канцэртнай праграме прагучаць творы М. Глінкі, А. Дворжака, А. Глазунова, А. Пьяццолы, А. Маркеса, А. Літвіноўскага, Д. Лойка, В. Грышчанка. Аркестр пакажа ўвесь спектр магчымасцяў саксафона. «Рознастылёвая і рознажанравая палітра дапаможа спаўна атрымаць асалоду ад голасу эпохі», — распавялі ў Белдзяржфілармоніі.

Вядучай канцэртнай праграмы выступіць актрыса тэатра і кіно, рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі Марыя Ісаева. Пачатак у 19.00.

Аркестр Belsaxo, створаны ў 2019 годзе, — універсальная творчая каманда, якой пад сілу выкананне як музыкі барока і класіка-рамантычнай эпохі, так і джаза, а таксама твораў сучасных кампазітараў. Яго заснавальнік, мастацкі кіраўнік і дырыжор — выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Павел Казак. Саліст — лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, артыст заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь» Ім. М. Я. Фінберга Мікіта Пятроў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.