Вы тут

Найлепшых валанцёраў Беларусі ўзнагародзяць 5 снежня


У Міжнародны дзень добраахвотнікаў, 5 снежня, у Мінску адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — 2022» з удзелам каля 150 валанцёраў з усіх рэгіёнаў Беларусі.


Конкурс, галоўнай мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя і развіццё ў Беларусі валанцёрскага руху, выяўленне і заахвочванне валанцёрскіх лідараў, якія вядуць грамадскую і сацыяльна значную дзейнасць, традыцыйна праходзіў з 3 кастрычніка па 18 лістапада ў тры туры — раённы, абласны (Мінскі гарадскі), рэспубліканскі — у трох узроставых катэгорыях: навучэнская, студэнцкая, працуючая моладзь. У ім удзельнічалі валанцёры і валанцёрскія атрады грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый з розных куткоў Беларусі. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе каля навагодняй ёлкі ў ГЦ «Сталіца».

У рэспубліканскім туры конкурсу адбылася абарона 53 індывідуальных і калектыўных конкурсных работ і валанцёрскіх прэзентацый. Конкурсная камісія вызначыла пераможцаў у чатырох намінацыях: «Асабісты ўклад», «Найлепшы валанцёрскі атрад», «Валанцёрскі постэр», «Валанцёрскі TikTok» сярод навучэнскай, студэнцкай і працуючай моладзі. Акрамя таго, аргкамітэт конкурсу прыняў рашэнне аб заснаванні спецыяльнага прыза валанцёрскаму клубу «Слон» (БДУКІ) за шматгадовы ўклад у развіццё валанцёрскага руху Рэспублікі Беларусь, рэалізацыю значных сацыяльных праектаў і ініцыятыў.

Спецыяльнай прэміяй саюза моладзі «Валанцёр года — 2022» за міласэрнасць і дабрачыннасць, шчырае перажыванне, неабыякавасць да чужой бяды будзе ўзнагароджаны сябар беларускай моладзі, дырэктар дабрачыннага фонду і член нацыянальнай паралімпійскай зборнай па плаванні, прадпрымальнік і матывацыйны спікер Аляксей Талай.

Першая палова Міжнароднага дня добраахвотнікаў стане для беларускіх валанцёраў традыцыйна адукацыйнай. Прапампаваць свае скілы для прафесійнага росту ў добраахвотніцкім руху пераможцам конкурсу дапаможа трэнерскі пул. Падчас трэнінгаў, якія будуць арганізаваны на базе БДПУ імя М.Танка, настаўнікі і валанцёры разгледзяць тэарэтычны і практычны аспекты па эфектыўнай камунікацыі, канфлікталогіі, псіхалагічнай дапамозе і падтрымцы, стварэнню і рэалізацыі сацыяльных праектаў.

«Завершыць свята валанцёраў старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ і БРПА «Цуды на Каляды» з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі і сімвала надыходзячага года — трусянят.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта БРСМ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.