Вы тут

Галоўчанка ацаніў імпартазамяшчальны праект Лунінецкага прадпрыемства


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 2 снежня наведвае Брэсцкую вобласць. У Лунінцы кіраўнік урада пабываў у вытворчых цэхах прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Вікторыя», паведамляе БелТА.


Кампанія, створаная чвэрць стагоддзя таму, сёння з’яўляецца лідарам у вытворчасці літой алюмініевай посуду на тэрыторыі Беларусі. Штогод тут перапрацоўваюць звыш 1 тыс. т алюмінію, з якога вырабляецца больш за 170 найменняў прадукцыі. Прадпрыемства неаднаразова станавілася пераможцам і лаўрэатам розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Зараз тут ушчыльную займаюцца распрацоўкай імпартазамяшчальнага праекта. Гаворка аб вытворчасці шасцерневых гідраўлічных помпаў, шырока выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні.

«Адзіным іх вытворцам на постсавецкай прасторы быў завод у Кіраваградзе. Мы прапануем сваю замену імпарту: нашы спецыялісты па вытворчасці адлівак з алюмініевых сплаваў ужо спраектавалі аснастку для пяці відаў помпаў. Але абсталяванне для іх вытворчасці дарагое, таму патрэбныя кааперацыйныя сувязі — прадпрыемствы, з кім бы мы маглі гэта выраб зрабіць», — патлумачыла дырэктар прадпрыемства Таццяна Удавенка.

Раман Галоўчанка даручыў старшыні Лунінецкага райвыканкама Аляксандру Савіне ўключыць прапанову ад прадпрыемства ў пералік раённых інавацыйных праектаў на 2023-2025 гады. Прэм’ер-міністр цікавіўся інвестыцыямі, укладзенымі за гады развіцця прадпрыемства, тым, як прадстаўлена прадукцыя айчыннага вытворцы ў гандлёвых сетках, планамі на будучыню.

Пасля гэтага Раман Галоўчанка накіраваўся на лунінецкі малочны завод, дзе азнаёміўся з вытворчасцю і перспектывамі развіцця прадпрыемства. Першую прадукцыю тут выпусцілі ў снежні 1969 года. Сёння ААТ-адно з найбольш развітых і эканамічна стабільных прадпрыемстваў Лунінецкага раёна. Завод спецыялізуецца на вытворчасці сметанковага масла, сухога малака і натуральнамалочнай прадукцыі. У абмеркаванні актуальных пытанняў малакаперапрацоўшчыкаў прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.