Вы тут

Абвешчаны старт конкурсу відэаролікаў на экалагічную тэматыку


Пачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурсе па стварэнні экалагічных відэаролікаў «Захаваем прыроду разам». Арганізатары мерапрыемства — Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.


Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы навучэнцаў і педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўзросце ад 18 да 31 года ўключна.

На конкурс прымаюцца відэаработы хранаметражам не больш за тры хвіліны, у якіх асветлена дзейнасць калектываў-удзельнікаў па ахове навакольнага асяроддзя і беражлівым стаўленні да прыроды.

Прыём заявак будзе весціся па 30 снежня ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты mocprioos@mail.belpak.by з копіяй на zvr2021@mail.ru.

Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі ўдзелу ў мерапрыемстве можна ў Палажэнні аб правядзенні конкурсу па стварэнні экалагічных відэаролікаў «Захаваем прыроду разам».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».