Вы тут

Юныя баскетбалісты Беларусі і Расіі выступяць на турніры памяці Уладзіміра Рыжанкова


Восем каманд юных баскетбалістаў Беларусі і Расіі прымуць удзел у 25-м міжнародным турніры памяці Уладзіміра Рыжанкова, які сёння стартуе ў Мінску, паведамляе БелТА.


Фота Беларускай федэрацыі баскетбола

Беларусь прадставяць юнацкія зборныя (U-16) — мужчынскую каманду ўзначаліць Артур Арлавец, дзяўчаты выступяць пад кіраўніцтвам Алены Іваноўскай. Ад Расіі таксама выступяць дзве юнацкія зборныя, а яшчэ выхаванцы школ краснадарскага клуба «Лакаматыў-Кубань», «Юнацтва» са Старога Аскола, маскоўскіх «МБА-Акадэмія» і «Руна». Спаборніцтвы на пляцоўцы БК «МІНСК» прадоўжацца на працягу трох дзён, уваход свабодны. Па выніках турніру ігракі атрымаюць памятныя прызы ад Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, вырабленыя па спецыяльным заказе на шклозаводзе «Нёман».

Турнір памяці першага міністра спорту і турызму і першага прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Уладзіміра Рыжанкова быў заснаваны ў 1996 годзе. За свае заслугі Уладзімір Мікалаевіч быў удастоены званняў «Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту», «Заслужаны трэнер БССР», узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР, прызам і памятным медалём Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?