Вы тут

Міністр адукацыі расказаў аб тэрмінах правядзення ўступнай кампаніі 2023 года


Міністр адукацыі Андрэй Іванец па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ў ВНУ расказаў журналістам аб тэрмінах, у якія яна пройдзе ў 2023 годзе, перадае БелТА.


Паводле яго слоў, у лютым — сакавіку 2023 года пройдуць універсітэцкія і рэспубліканскія этапы прадметных алімпіяд, пераможцы якіх атрымалі права на залічэнне ў ВНУ без іспытаў. Адпаведна, у гэты часавы перыяд будзе праведзена іх залічэнне ў ВНУ.

Далей з 14 па 21 мая, да заканчэння навучальнага года, пройдуць цэнтралізаваныя экзамены. Да 12 чэрвеня — залічэнне на мэтавую форму падрыхтоўкі. «Чаму гэта так важна? Мінулая ўступная кампанія паказала: калі адначасова ідзе прыём дакументаў на мэтавую форму падрыхтоўкі і на бюджэтныя месцы... Калі малады чалавек бачыў, што ў яго дастатковая колькасць балаў для паступлення на бюджэт, ён мог забраць дакументы з мэтавай формы падрыхтоўкі і перайсці на звычайнае навучанне», — растлумачыў міністр. З улікам прапанаваных тэрмінаў правядзення ўступнай кампаніі выбар мэтавай формы падрыхтоўкі будзе больш усвядомленым.

Неабавязковы экзамен у форме цэнтралізаванага тэсціравання, які патрэбны выпускнікам для паступлення ў профільную ВНУ, можна будзе здаць пасля 12 чэрвеня. Далей залічэнне ў ВНУ пройдзе ў тыя ж тэрміны, што і ў мінулым годзе.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».