Вы тут

ЕЭК распрацавала праект канцэпцыі фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў ЕАЭС


Еўразійская эканамічная камісія распрацавала праект Канцэпцыі фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.


Дакумент складаецца з 14 раздзелаў і ўключае мэты, задачы, прынцыпы, механізмы, этапы фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў і забеспячэнне яго функцыянавання і іншыя палажэнні.

Як адзначаецца ў праекце, фарміраванне агульнага біржавога рынку тавараў Саюза ажыццяўляецца ў мэтах стварэння цывілізаванага гандлю на рынку ЕАЭС з ужываннем інструментаў транспарэнтнага цэнаўтварэння, стымуляваннем далейшага развіцця добрасумленнай канкурэнцыі і ліквідацыяй розных перашкод у гандлі таварамі на агульным біржавым рынку ЕАЭС. Гэта будзе садзейнічаць забеспячэнню недыскрымінацыйных умоў для гаспадарчых суб’ектаў дзяржаў—членаў ЕАЭС.

«Цэнаўтварэнне на агульным біржавым рынку тавараў Саюза фарміруецца на падставе рынкавых механізмаў і добрасумленнай канкурэнцыі. З мэтай забеспячэння празрыстасці цэнаўтварэння фармуюцца аб’ектыўныя цэнавыя індыкатары біржавога і пазабіржавога рынку, нароўні з механізмамі збору і апрацоўкі інфармацыі аб дагаворах біржавога і пазабіржавога рынку. Прынцыпы цэнаўтварэння з’яўляюцца агульнымі незалежна ад прыналежнасці суб’ектаў гаспадарання той ці іншай дзяржаве-члену», — гаворыцца ў праекце канцэпцыі.

Нарада экспертаў па абмеркаванні праекта канцэпцыі пройдзе 22 снежня. Канцэпцыю фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў ЕАЭС плануецца зацвердзіць да 30 верасня 2023 года, праграму яго развіцця — да 31 снежня 2024 года.

Фота: прэс-служба ЕЭК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.