Вы тут

Кубракоў: Па выніках 10 месяцаў знізілася колькасць бытавых забойстваў


Падчас пасяджэння калегіі МУС, якое сёння адбылося ў Мінску, абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з работай органаў унутраных спраў па прадухіленні цяжкіх злачынстваў у побыце з улікам змяненняў у заканадаўстве. Асаблівая ўвага была прысвечана стану рэгістрацыйна-ўліковай дысцыпліны.


Як адзначыў міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван КУБРАКОЎ, змяненні ў заканадаўстве ў сферы прафілактыкі правапарушэнняў дазволілі аптымізаваць работу па папярэджанні хатняга гвалту. «Нягледзячы на павелічэнне аб’ёму задач у супрацоўнікаў па прафілактыцы і выяўленні фактаў бытавой злачыннасці, кожны выпадак разбіраецца дасканала і якасна, — падкрэсліў кіраўнік міліцэйскага ведамства. — Дынаміка па гэтым напрамку дзейнасці станоўчая».

Аб гэтым у першую чаргу сведчыць статыстыка: па выніках 10 месяцаў гэтага года знізілася як колькасць бытавых забойстваў, так і наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў. У выніку здзяйснення такіх злачынстваў нашых суграмадзян загінула менш у параўнанне з аналагічным перыядам мінулага года. 

Аднак, па словах міністра, нягледзячы на станоўчыя тэндэнцыі, прычын самазаспакойвацца няма. «Занепакоенасць выклікае рост цяжкіх і асабліва цяжкіх бытавых злачынстваў супраць палавой свабоды і недатыкальнасці, пацярпелымі ад якіх у абсалютнай большасці сталі дзеці, — звярнуў увагу Іван Кубракоў. — Акрамя таго, шырокі інструментарый уплыву на асоб, схільных да ўчынення правапарушэнняў, які існуе, часта выкарыстоўваецца недастаткова. Такі стан рэчаў часам з’яўляецца перадумовай для здзяйснення цяжкіх злачынстваў».

У сувязі з гэтым кіраўніком міліцэйскага ведамства пастаўлена найважнейшая задача — не дапусціць развіцця негатыўных тэндэнцый у будучыні. Асновай для гэтага павінна стаць адрасная праца з грамадзянамі, якія злоўжываюць алкаголем, здзяйсняюць хатні гвалт, маюць нязнятую і непагашаную судзімасць.

Кажучы аб рэгістрацыйна-ўліковай дысцыпліне, Іван Кубракоў нагадаў прысутным тэзіс кіраўніка дзяржавы: «Жалезная дысцыпліна — залог эфектыўнай работы». Разгляд заяў грамадзян з’яўляецца адным з найважнейшых і асноватворных кірункаў у службовай дзейнасці міліцыі нароўні з аховай грамадскага парадку і раскрыццём злачынстваў.

— Своечасовае і якаснае вырашэнне праблем, якія змяшчаюцца ў зваротах грамадзян, у значнай меры садзейнічае задавальненню іх патрэб і запытаў, зняццю напружанасці ў грамадстве, павышэнню аўтарытэту органаў улады і кіравання, — падкрэсліў міністр унутраных спраў. — Акрамя таго, іх звароты, а таксама актыўная жыццёвая пазіцыя дазваляюць выяўляць праблемныя моманты, «болевыя кропкі», якія патрабуюць неадкладнага рэагавання. Нам неабходна даходліва растлумачыць людзям, як дзейнічаць у канкрэтнай сітуацыі, даваць дакладны і пісьмовы адказ, прадастаўляць вычарпальную інфармацыю на ўсе пастаўленыя пытанні, указваць шляхі вырашэння абазначаных праблем. І тут не можа быць месца фармалізму і абыякавасці. 

За недагляды ў дадзеным кірунку дзейнасці ў дачыненні да асобных кіраўнікоў прыняты жорсткія меры. Таксама падчас пасяджэння былі выпрацаваны рашэнні па недапушчэнні недахопаў у далейшым.

У той жа час не застаюцца без увагі і ўзорнае выкананне праваахоўнікамі службовых абавязкаў, іх чулае стаўленне да людзей. 

Вераніка КАНЮТА

Фота: прэс-служба МУС

Выбар рэдакцыі

Культура

Любоў Чаркашына: Мой стыль жыцця — не факусіравацца на дрэнным!

Любоў Чаркашына: Мой стыль жыцця — не факусіравацца на дрэнным!

Аб спорце, сакрэтах замужжа, выхаванні дзяцей, прыгажосці і здаровых звычках ў інтэрв’ю. 

Культура

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​