Вы тут

У Магілёўскім інстытуце міліцыі назвалі пераможцаў конкурсу «#Элементарна, Ватсан»


Сёлета ён праводзіўся ў трэці раз і стаў рэкардсменам па колькасці заявак: удзел у ім прыняла болей чым 600 чалавек. Анлайн-спаборніцтвы прайшлі на платформе сацыяльнай сеткі «УКантакце». На працягу месяца ўдзельнікі атрымлівалі розныя заданні і запрацоўвалі адказамі на іх балы.


— Самым напружаным стаў першы этап конкурсу, дзе трэба было хутка і правільна адказаць на пытанні, — расказвае афіцыйны прадстаўнік Магілёўскага інстытута МУС Варвара Сярова. — На абдумванне адводзілася ўсяго 1-2 хвіліны. Прасцей усяго было тым, хто ведаў гісторыю роднай краіны і праваахоўных органаў. Конкурс праходзіў пад знакам Года гістарычнай памяці.

Па ўмовах яшчэ аднаго іспыту конкурсу ўдзельнікі дзяліліся здымкамі, дзе яны побач з людзьмі, якія іх натхняюць. Імі аказаліся бацькі, педагогі, міліцэйскія работнікі. У постах пад здымкамі рабяты пісалі, што іх героі рэальныя людзі, а не нейкія там экранныя героі. Шмат хто расказваў пра сямейныя дынастыі, у тым ліку міліцэйскія. Не менш цікавымі былі вынікі іншых выпрабаванняў. Трэба было, напрыклад, зняць двуххвілінны ролік на веданне свайго населенага пункта, а яшчэ на працягу тыдня фіксаваць свае добрыя справы і прысылаць справаздачы на конкурс. Юныя актывісты добраўпарадкоўвалі двары каля сваіх і іншых дамоў, дапамагалі прытулкам, дзе знаходзяцца бадзяжныя жывёлы, наведвалі ў якасці валанцёраў дзіцячыя дамы і дамы састарэлых. У конкурсе чэленджей «Рабі як я!» удзельнікі дэманстравалі сваё творчыя і спартыўныя дасягненні, расказалі пра кулінарныя здольнасці, іншыя захапленні. Сярод тых, хто набраў максімальную колькасць балаў, — Мікіта Мядзведзеў ( СШ № 15 Магілёва), Валерыя Голубева (Полацкі эканамічны каледж), Наталля Чарнагалава (Жыткавіцкі дзяржаўны прафесійны каледж), Данііл Лемяшонак (Вілейская гімназія № 1 «Логас»), Іван Садоўнікаў (гімназія № 5 г. Віцебска імя І.І. Люднікава), Арцём Вайцяховіч (СШ № 14 г. Маладзечна).

Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў Магілёўскім інстытуце МУС. Для іх была арганізавана аглядная экскурсія па міліцэйскай ВНУ, падчас якой яны наведалі інтэрактыўны цір, гісторыка-дэманстрацыйную залу інстытута, азнаёміліся з умовамі вучобы на факультэце міліцыі.

Намеснік начальніка інстытута па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні палкоўнік міліцыі Дзмітрый Пануждаеў уручыў рабятам і кіраўнікам устаноў адукацыі, дзе яны вучацца, дыпломы пераможцаў, падарункавыя сертыфікаты і сувеніры.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання для гасцей была арганізавана яшчэ адна экскурсія — па Магілёве. 

— Мне ўсё падабалася, — падзяліўся эмоцыямі Мікіта Мядзведзеў, які набраў найбольшую колькасць балаў. — Паўдзельнічаць у конкурсе мне параіў кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання нашай школы. Я чалавек актыўны, люблю ўдзельнічаць у конкурсах, тым больш у такіх карысных і цікавых. У будучым мару стаць юрыстам, не выключна, што падам дакументы ў сілавую ВНУ. 

— Мне здаецца, што ў гэтым конкурсе была важная нават не сама перамога, а тое, колькі карысных спраў мы зрабілі за месяц і колькі людзей натхнілі сваім прыкладам на добрыя справы, — выказала сваё меркаванне Наталля Чарнагалова. — Творчасць, грамадская актыўнасць, добрыя справы — конкурс «#Элементарна, Ватсан» даў нам магчымасць усё гэта рэалізаваць.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Варвары СЯРОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.