Вы тут

Падарыць радасць дзецям: на БМЗ з’явілася «Ёлка жаданняў»


«Ёлку жаданняў», упрыгожаную паштоўкамі з пажаданнямі дзяцей, якія пазбаўленыя бацькоўскай любові і клопату, усталявалі на Беларускім металургічным заводзе. Завадчан запрашаюць прыняць удзел у дабрачыннай акцыі, паведамілі БелТА на прадпрыемстве.


Навагодняя прыгажуня з пасланнямі рабят размясцілася ў холе інжынернага корпуса № 1 заводакіраўніцтва. Адчуць сябе чараўніком можа кожны жадаючы. «Для гэтага трэба зняць з елкі паштоўку з назвай падарунка (У нашым выпадку гэта канцылярыя або сродак асабістай гігіены), набыць неабходны тавар і пакінуць яго ў спецыяльным боксе. Пры жаданні можна купіць любы падарунак, незалежна ад таго, ёсць жаданне аб ім на паштоўцы або няма», — распавялі на прадпрыемстве.

Як адзначыў, вядучы інжынер АТР і ідэйны натхняльнік чароўнай акцыі Мікіта Самсонаў, марафон добрых спраў праходзіць ужо шосты раз і ўсё больш становіцца колькасць удзельнікаў. «Да работнікаў завода далучаюцца і жыхары горада. У гэтым годзе яшчэ да аб’яўлення аб пачатку акцыі пачалі паступаць званкі не толькі ад калегаў, але і ад жлабінчан. Людзі цікавяцца, ці можна ўжо перадаць падарункі, што лепш купіць, ці можна ўзяць не адну паштоўку. Яны хочуць удзельнічаць і рабіць дабро», — звярнуў увагу ён.

«Падарункі будуць накіраваныя ў наш прытулак, дзіцячы карэкцыйны цэнтр і ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу», — дадаў Мікіта Самсонаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.