Вы тут

Магілёўскі інстытут МУС «падарыў цяпло» жыхарам сацыяльных устаноў


У рамках дабрачыннай акцыі «Падары цяпло бліжняму» супрацоўнікі і курсанты міліцэйскай ВНУ наведалі з падарункамі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у аграгарадку Пудаўня Дрыбінскага раёна і дом-інтэрнат для пажылых людзей і інвалідаў у пасёлку Андраны Мсціслаўскага раёна. Гэта дзве ўстановы, над якімі інстытут шэфствуе ўжо не першы год.


— Каб парадаваць падшэфных, асабісты склад нашай установы арганізаваў сапраўдную «эстафету дабра» па зборы цёплага адзення і прадуктаў харчавання, — падзяліўся афіцыйны прадстаўнік ВНУ Кірыл Маржанаў. — Супрацоўнікі інстытута прыносілі з дому вязаныя шкарпэткі і слоічкі з «закаткамі», афіцэрскі склад і курсанты факультэта міліцыі сабралі сродкі для закупкі неабходных рэчаў.

Дабрачынны рэйд суправаджаўся канцэртамі, якія падрыхтавалі курсанты. Жыхары сацыяльных устаноў не шкадавалі эмоцый і ад душы апладзіравалі артыстам. Такія святы для іх заўсёды вялікая радасць.

— Задача Магілёўскага інстытута МУС не толькі падрыхтаваць будучых супрацоўнікаў для органаў унутраных спраў, але і прывіць ім пачуцце міласэрнасці і спагады, выпрацаваць у іх гатоўнасць аказаць дапамогу людзям у любой жыццёвай сітуацыі, — адзначыў намеснік начальніка інстытута па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню палкоўнік міліцыі Дзмітрый Пануждаеў.

Марафон добрых спраў, між тым, працягваецца. Таксама ў снежні супрацоўнікі і курсанты Магілёўскага інстытута МУС наведаюць у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» Мацюцкі дзіцячы сад Горацкага раёна, Мсціслаўскую школу-інтэрнат, Цэнтр рэабілітацыі ў Магілёве і шматдзетныя сем’і з Магілёўскай вобласці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Яўгена ЖЫЛІНСКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».