Вы тут

Шасцікласнік у Віцебску па віне рэпетытара атрымаў траўмы, узбуджана крымінальная справа


У Віцебску па віне рэпетытара траўміраваны вучань 6-га класа, паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.


Інцыдэнт адбыўся 7 верасня ў будынку аднаго з рэпетытарскіх цэнтраў горада. Выкладчык па робататэхніцы даручыў шасцікласніку прыватнай установы адукацыі аднесці каністру з вадой ёмістасцю 20 л. Гэтую каністру ён паклаў на левае плячо дзіцяці, той быў вымушаны ў сувязі з цяжарам перамясціць посуд на сагнутыя ў локцевых суставах рукі. У выніку хлопчык атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні. Затым рэпетытар замест таго, каб аказаць вучню неабходную медыцынскую дапамогу, адправіў яго назад у клас.

Дзеянні 28-гадовага мужчыны кваліфікавалі па арт. 155 КК. Пасля вывучэння матэрыялаў праверкі Віцебскага гарадскога аддзела СК пракурор Віцебска распачаў крымінальную справу ў дачыненні да рэпетытара. Фігуранта абвінавачваюць у прычыненні менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці. Для арганізацыі папярэдняга расследавання справу накіравалі ў Віцебскі гарадскі аддзел СК.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.