Вы тут

Студэнты стварылі музычны гурт «Адзін пояс, адзін шлях»


Музычная група пад назвай «Адзін пояс, адзін шлях» была заснавана ў 2013 годзе па ініцыятыве замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў Наньчанскім авіяцыйным універсітэце (правінцыя Цзянсу, Паўднёва-Усходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У музычны ансамбль уваходзілі студэнты з Індыі, Бангладэша, Паўднёвай Афрыкі і іншых краін і рэгіёнаў свету. Склад цяперашняй групы — вакаліст і клавішнік Даніэль з Танзаніі, басіст Абэ з Замбіі, барабаншчык Ніасэ і вакаліст Одры з Зімбабвэ. «Мы сабраліся разам дзякуючы любві да музыкі. Большасць членаў групы прыехалі з краін уздоўж „Аднаго пояса, аднаго шляху“, адкуль і пайшла назва нашага гурта», — сказаў Даніэль. Паводле яго слоў, у творчасці яны аб’ядноўваюць элементы сваіх культур з кітайскай і з дапамогай песень выказваюць любоў да Паднябеснай.

«Спадзяюся, што больш людзей пачуюць нашы песні і пазнаёмяцца з кітайскай культурай, а таксама з нашым рэальным жыццём тут», — заўважыў Даніэль, паказваючы каментарыі і лайкі, набраныя іх песнямі ў сацсетках.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.