Вы тут

Мінск і Гавана зацікаўлены актывізаваць супрацоўніцтва


Сустрэча старшыні Менгарвыканкама Уладзіміра Кухарава з губернатарам Гаваны Рэйнальда Гарсія Сапата прайшла 3 снежня, паведамляе БелТА.


«У нас даўнія пабрацімскія сувязі з Гаванай. Сёння з мэрам Гаваны мы абмеркавалі далейшыя пытанні супрацоўніцтва паміж нашымі гарадамі. Мы бачым, што можам працаваць па самых розных напрамках. Ёсць добрыя перспектывы па стварэнні зборачных вытворчасцей у Гаване, па пастаўках пасажырскай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Вельмі добры кірунак па пастаўцы беларускіх трансфарматараў, у якіх ёсць неабходнасць у Гаване. Таксама абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, дзе мы можам аказаць садзейнічанне ў навучанні спецыялістаў ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі і ў ВНУ нашай краіны», — распавёў Уладзімір Кухараў.

Па яго словах, таксама абмяркоўваліся пытанні абмену дэлегацыямі ўстаноў культуры. «Мы бачым, што неабходна працаваць у гэтым напрамку вельмі сур’ёзна, так як перспектывы вельмі добрыя. Самае галоўнае, што ёсць імкненне нашых гарадоў рухацца ў гэтым кірунку», — дадаў старшыня Мінгарвыканкама.

Гавана — горад-пабрацім Мінска. 30 кастрычніка споўнілася 17 гадоў з дня ўстанаўлення пабрацімскіх сувязяў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.