Вы тут

Лукашэнка на сустрэчы з Шайгу: ні вы, ні мы вайны не хацелі і не хочам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу, перадае БелТА.


Думаю, вам ужо беларускі міністр абароны распавёў аб сітуацыі ў Беларусі, аб падрыхтоўцы, баявым зладжванні падраздзяленняў Беларусі і Расіі, якія прысутнічаюць у Беларусі. Мушу сказаць, што мы сур’ёзна да гэтага падышлі. І нашы, і вашы афіцэры рыхтуюць хлопцаў. І беларускіх, і расійскіх рыхтуюць. Для таго, каб у выпадку неабходнасці першыя шэрагі нашы — абаронцы Саюзнай дзяржавы — змаглі адбіць любую агрэсію, — сказаў прэзідэнт. — Ад аптэчак медыцынскіх да ... Я ўжо не кажу там пра абмундзіраванне і іншае, узбраенне. Тут ніхто не дзеліцца: мы як адзіная групоўка, адзіная армія сёння рыхтуемся. Усе пра гэта ведаюць навокал. Мы гэта не хавалі. Ды і ў сучасным свеце схаваць гэта немагчыма».

«Словам, так, як дамаўляліся з прэзідэнтам Расіі. Вы не проста ў тэме, вы гэта рэалізоўваеце з нашым міністэрствам абароны. Мы ў гэтым дачыненні планы выконваем», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нікога не збіраецца палохаць, і выказаўся наконт гатоўнасці апанентаў да ўрэгулявання сітуацыі. «Я не збіраюся тут нікога палохаць. Вы тым больш. Усё ўжо і так напалоханыя-перапалоханыя. Але калі яны хочуць, каб мы мірна жылі ў нашым рэгіёне, не гледзячы на тое, як на гэта глядзяць праз акіян, і Расія, і Беларусь да гэтага гатовыя. Калі яны хочуць ваяваць да апошняга не тое ўкраінца, не тое ўжо там паляка ці яшчэ наймітаў, ну, гэта іх справа, гэта іх права. Пакуль, напрыклад, я і нашы спецслужбы не бачаць, каб яны былі гатовыя да паўнапраўных перамоў і па-чалавечы дамаўляцца, — заявіў Прэзідэнт. — Яны бачаць, па нашай думцы, як працягнуць вайну. Ну, тады спецыяльная аперацыя не спыніцца. Напэўна, вы гэта ведаеце лепш. Мы абмяняемся думкамі. Словам, усё, што беларусы па дамове павінны зрабіць, мы зробім. Вы ў гэтым не сумнявайцеся».

«Мы тут у кусты не хаваемся. Мы адкрыта заявілі сваю пазіцыю. Ні вы, ні мы вайны не хацелі і не хочам. Балазе, што зусім нядаўна (вы, напэўна, адсачылі) той прэзідэнт Парашэнка (экс-прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. — Прым. БелТА) выказаўся, навошта яму патрэбны быў „Мінск“ — вось гэтыя перамовы ў 2014 годзе і гэтак далей. Аказваецца, ён рыхтаваўся да вайны. Ну што тады нас вінаваціць, што мы ў нечым вінаватыя... Ну рыхтаваўся да вайны, так сёння і выпраўляюць гэтую сітуацыю», — дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што напярэдадні ў яго адбылася тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным: «Ён мне ўчора тэлефанаваў. Мы з ім вельмі доўга абмяркоўвалі сітуацыю вакол Беларусі і Расіі. Ён сказаў, што вы будзеце тут, і мы з вамі працягнем гэта абмеркаванне. Выпрацуем адзіную пазіцыю аб нашых далейшых дзеяннях па абароне нашай тэрытарыяльнай цэласнасці».

У сваю чаргу Сяргей Шайгу падзякаваў беларускаму боку за гасціннасць, у першую чаргу ў дачыненні да вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі ў складзе сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў. «Яны сапраўды адчуваюць сябе тут як дома. Гасцінны народ, які акружае іх, і, натуральна, у першую чаргу вайскоўцы робяць усё для таго, каб з’явілася вялікая вывучка, большае баявое зладжванне», — сказаў ён.

«Таму дзякуй, Аляксандар Рыгоравіч. Я прыехаў з найлепшымі пажаданнямі ад нашага прэзідэнта. Гатовы абмеркаваць тэмы, аб якіх вы гаварылі па тэлефоне, на мінулай сустрэчы», — дадаў кіраўнік расійскага Мінабароны.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».